Сёньня ў Менску прэзэнтавала сваю новую кнігу адна з найстарэйшых удзельніц беларускага незалежніцкага руху Надзея Дземідовіч. Пад вокладкай томіка пад назовам «Мы марылі дома спаткацца» сабраныя вершы, складзеныя з балючых успамінаў аўтаркі пра зьвязененую савецкімі карнымі органамі маладосьць і сяброў, што як сама яна, прайшлі праз пекла ГУЛАГаў. Імпрэза адбылася ў сядзібе БНФ.