У Чыкага памерла Вера Рамук, дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША
Як адзначаецца ў паведамленьні Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, Вера Рамук нарадзілася 6 верасьня 1931 году ў Сабарах (тады гэта была Польшча, цяпер – Докшыцкі раён на Віцебшчыне, блізка ад Глыбокага) ва ўніяцкай сям’і Стэфана Жызьнеўскага і Аўдоцьці Гапанёнак. Пасьля ўзьяднаньня Беларусі Жызьнеўскія былі сярод тых, каго “плянавалі” выслаць у Сібір. Потым была нямецкая акупацыя, і ў 1944 годзе сям’я пераехала ў Нямеччыну. Адтуль у 1949 годзе яны перабраліся ў Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Спачатку жылі ў гарадку Пэорыя ў штаце Ілінойс. Там Вера закончыла факультэт вольных навук ва ўнівэрсытэце Брэдлі. Прымала актыўны ўдзел у студэнцкім жыцьці, у розных аўдыторыях распачынала свае аповеды пра Беларусь і яе народ, ужо там арганізавала жаночы ансамбаль беларускага танцу. Пазнаёмілася з доктарам Вітаўтам Рамуком, таксама вельмі актыўным эмігрантам з радзімы. У 1958 годзе яны пажаніліся.
У 1963 годзе Вера і Вітаўт Рамукі пераехалі на сталае месца жыхарства ў Чыкага. Неўзабаве яны разгарнулі ў гэтым горадзе вельмі актыўную грамадзкую дзейнасьць, мэтаю якой было аб’яднаньне тых, хто прыехаў зь Беларусі. Шмат што ўдалося зрабіць: Беларускі каардынацыйны камітэт, які ўзначальвалі Вітаўт і Вера Рамукі, злучаў у цікавых агульных грамадзка-культурных мерапрыемствах беларусаў, што гуртаваліся вакол уніяцкай парафіі Хрыста Збаўцы і праваслаўнай царквы сьвятога Юр’я. Дзякуючы спадарыні Веры да многіх падзей далучаліся і тыя, хто прыяжджалі ў эміграцыю зь Беларусі ў дзевяностыя гады і пазьней. Вера Рамук сваёй адкрытай шчырасьцю і няспыннай дзейнасьцю аб’ядноўвала многіх, хто не забыўся пра радзіму, незалежна ад паходжаньня і веравызнаньня, – і гэта, як уяўляецца, мае і сёньня асаблівае значэньне.
Вера Рамук была ініцыятаркай многіх сустрэч з палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі ЗША, на якіх зьвярталася ўвага на палітычнае становішча ў Беларусі, на стаўленьне ўладаў да нацыянальнай мовы і культурнай спадчыны, на спрадвечныя спадзяваньні беларусаў быць вольнымі і незалежнымі. Яна сустракалася з прэзыдэнтам Рэйганам, была ў ліставаньні з прэзыдэнтамі Клінтанам і Бушам і многімі іншымі палітычнымі дзеячамі ў Вашынгтоне і ў штаце Ілінойс.
У 1974 годзе Вера Рамук зь вялікай групай тых, хто паходзіў зь Беларусі, сустракала і вітала славутага мастака Марка Шагала на адкрыцьці ў цэнтры Чыгага яго мазаікі “Часіны году” – найвыдатнейшага шэдэўру выяўленчага мастацтва. Яна арганізоўвала экспазыцыі твораў мастакоў і канцэрты музыкантаў, што прыехалі ў ЗША зь Беларусі, рыхтавала выданьне розных кніжак зь беларускай побытавай тэматыкай, ініцыявала рэгулярную выставу беларускіх навагодніх ялінак у мэрыі Чыкага і ў офісе графства Кук, прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і абавязковым штогадовым сьвяткаваньні ў сакавіку Дня Волі.
Сталася так, што 9 сакавіка памёр Вітаўт Рамук, а амаль праз два месяцы пайшла з жыцьця і спадарыня Вера. “Выказваем шчырае спачуваньне іх дачцэ Ірэне, сыну Джону, унукам і ўсім родным і блізкім гэтых цудоўных і значных асобаў, — гаворыцца ў жалобным паведамленьні ЗБС “Бацькаўшчына”. — Памяць аб Веры і Вітаўту Рамуках будзе жыць доўга ў сэрцах тых, хто іх ведаў, у сэрцах усіх, каму неабыякавая ідэя захаваньня беларускай культурнай і ідэйнай спадчыны, беларускай самасьвядомасьці”.