Той, хто сумняваўся ў палітычнай матываванасьці справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, павінен прынесьці публічныя прабачэньні ім і іх сем'ям. Такую думку выказалі праваабаронцы на прэс-канфэрэнцыі 7 траўня ў Мінску.
Лідэр аргкамітэту стварэньня Беларускага камітэту ў абарону правоў зьняволеных "Над бар'ерам" Цімафей Дранчук зазначыў на прэсавай канфэрэнцыі, што з самага пачатку частка беларускіх праваабаронцаў не сумнявалася ў тым, што справа Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына палітычна матываваная.
"Аднак частка палітыкаў і арганізацый у гэтым сумняваліся. Пасьля вынясеньня прысуду стала зусім ясна, што ўся крымінальная справа рассыпалася. Відавочна, што прысуд Аўтуховічу, Асіпенку і Казлову вынесены за тое, што яны змагаліся з карупцыяй у Гарадзенскай вобласьці. Стала відавочна і тое, што гэтая справа — палітычная замова", — сказаў Дранчук.
Паводле яго слоў, найперш перад асуджанымі і іх сваякамі павінен папрасіць прабачэньня лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. "Ён доўгі час, як у Беларусі, так і за мяжой, казаў, што гэтая справа "можа быць палітычна матываванай", але не прызнаваў Аўтуховіча, Асіпенку і Казлова вязьнямі сумленьня. Добра, што зараз ён іх прызнаў такімі. Але я лічу, што ён павінен папрасіць прабачэння за свае словы і сумненні, і зрабіць гэта публічна", — заявіў Дранчук.
Яго падтрымаў лідэр аргкамітэту па стварэньні руху салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык. "Найбуйнейшыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі — "Беларускі Хэльсінкскі камітэт", незарэгістраваная праваабарончая арганізацыя "Вясна" — таксама празьмерна асьцярожна ставіліся да Аўтуховіча і не жадалі прызнаваць яго палітычным вязьнем. Я думаю, што цяпер усё стала ясна. Ім таксама ёсьць сэнс прынесьці публічныя прабачэньні асуджаным", — зазначыў Сіўчык.
6 траўня Вярхоўны суд Беларусі абвясьціў прысуды па гэтак званай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Аўтуховіч прыгавораны да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму, Асіпенка — да трох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, яшчэ дваіх абвінавачаных — былога работніка фірмы Аўтуховіча Аляксандра Ларына і падпалкоўніка міліцыі Міхаіла Казлова — да трох гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму без пазбаўленьня права займаць кіруючыя пасады.
Аўтуховіч прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўваньні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі, Асіпенка і Ларын — у захоўваньні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў, Казлоў — у тым, што ён ведаў пра знаходжаньне на тэрыторыі школы-ліцэя № 1 Гродна гранатамёта, але не паведаміў пра гэта.