Берасьцейскіх праваабаронцаў выпусьцілі з пастарунку

Берасьцейскіх праваабаронцаў Рамана Кісьляка і Андрэя Шарэнду вызвалілі з пастарунку без складаньня пратаколу. Яны былі затрыманыя за распаўсюд канвэнцыі ААН аб абароне людзей ад гвалтоўнага зьнікненьня.

Праваабаронцы прымеркавалі акцыю да 11 гадавіны зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў і апазыцыйнага палітыка Юр’я Захаранкі. У пастарунку Маскоўскага РАУС у іх канфіскавалі друкаваную прадукцыю. Раман Кісьляк і Андрэй Шарэнда называюць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі незаконнымі і намерваюцца іх абскарджваць.