Інстытут памежнай службы Беларусі ствараецца на базе памежнага факультэту Ваеннай акадэміі Беларусі ў Менску.
Як паведамляе БЕЛТА, адпаведны ўказ № 237 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 траўня.
У паведамленьні прэс-службы прэзыдэнта Беларусі сьцьвярджаецца, што такое рашэньне прынятае ў мэтах удасканаленьня кадравага забесьпячэньня органаў пагранічнай службы.
Інстытут будзе ўваходзіць у сыстэму органаў памежнай службы і зьяўляцца юрыдычнай асобай. Падпарадкоўвацца ён будзе Дзяржаўнаму памежнаму камітэту, старшыня якога зацьвярджае колькасьць, структуру і штат інстытуту ў межах агульнай колькасьці органаў памежнай службы і выдаткаў на іх утрыманьне.
Узначаліць гэтую навучальную ўстанову начальнік, які будзе падпарадкоўвацца старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту, але прызначацца на пасаду і вызваляцца ад яе прэзыдэнтам Беларусі па прадстаўленьні старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту.