Бішкек настойвае, што запыт у Менск накіраваны

Кіргіская пракуратура пацьвердзіла Радыё Свабода, што зьвярнулася ў Менск з запытам наконт экстрадыцыі Бакіева. Гэта пацьвярджае атрыманы намі сёньня прэс-рэліз кіргіскай пракуратуры.







Як патлумачылі нам у часовым урадзе, у дыпляматычнай практыцы афіцыйным прызнаецца толькі арыгінал дакумэнту на паперы, яго электронная ці факсавая вэрсія мае інфармацыйны характар. Таму трэба чакаць, як хутка дойдзе ўрадавая пошта з Бішкеку да Менску.