Нечаканасьцю для судзьдзі сталася тое, што апазыцыянэр, якога вінавацяць у дробным хуліганстве, заявіў хадайніцтва наконт выкліку адваката.
Учора, калі віцебскага сябра КХП БНФ затрымалі за пераход вуліцы ў неналежным месцы, а потым абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы на адрас супрацоўнікаў міліцыі, яму абвясьцілі, што перадаюць ягоную справу судзьдзі Алене Цыганковай. Аднак сёньня судзьдзю замянілі: працэс распачаў судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ўладзіслаў Шыкароў.
На думку прысутнага ў судзе апазыцыянэра Барыса Хамайды, учорашняе затрыманьне Сяргея Каваленкі было прэвэнтыўным: каб сёньня асудзіць яго на "суткі” і пазьбегнуць інцыдэнтаў падчас сьвяткаваньня Дня Перамогі.
Сяргей Каваленка таксама лічыць, што міліцыянты жадалі яго ізаляваць, каб ён не зьявіўся ў горадзе зь бел-чырвона-белым сьцягам падчас якога-небудзь грамадзкага мерапрыемства — як было 7-га студзеня, калі апазыцыянэр вывесіў нацыянальны сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы.
Тым ня менш суд давялося перанесьці: патрабаваньне прысутнасьці адваката законнае для любога падсуднага і падлягае абавязковаму выкананьню.