Пра гэта сёньня паведаміў журналістам міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў у Палаце прадстаўнікоў.
"Запыт на Бакіева па лініі МУС не паступаў", - сказаў генэрал Куляшоў.
Учора аналягічную заяву зрабіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных. Ён сказаў, што па дыпляматычных каналах такога запыту ў Беларусь таксама не паступала.
Напярэдадні агенцтвы прыводзілді заяву кіраўніка апарата часовага ўраду Кіргізстану Эдзіля Байсалава:
"Народы Кіргізстану і Беларусі перажывуць пытаньне Курманбека Бакіева, і гэта ніякім чынам не адаб'ецца на нашых дачыненьнях".