Сёньня ў Горадні адбылася ўстаноўчая сэсія абласнога савету новага скліканьня, у якім шэсьцьдзесят дэпутатаў. Новым старшынёй савету стаў Андрэй Навумовіч, які да сёньняшняга дня ўзначальваў Карэліцкі райвыканкам. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1963 году.
Пра папярэдняга кіраўніка Гарадзенскага абласнога савету Аркадзя Карпуця, па словах аднаго з прысутных на сэсіі, “не ўзгадалі ані словам”.
Нагадаем, што спадар Карпуць узначальваў аблсавет з 1996 году. Ён зноў вылучыўся ў дэпутаты савету на апошніх мясцовых выбарах, але пазьней стала вядома, што ён арыштаваны. За што, зь якой нагоды — ніякіх зьвестак няма, афіцыйная прэса пра чыноўніка нічога ня піша. Новых дэпутатаў лёс Карпуця таксама не зацікавіў.