Бліжэйшым часам у Савет міністраў будзе ўнесены праект пастановы пра рэглямэнтацыю дзейнасьці электронных СМІ.
Пра гэта паведаміў падчас онлайн-канфэрэнцыі ў агенцтве БелТА міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі.
"СМІ патрэбна рэгістравацца ў адпаведнасьці з заканадаўствам, -- адзначыў Праляскоўскі. -- У законе аб СМІ ёсьць адсылачная норма пра тое, што рэглямэнтацыя дзейнасьці электронных СМІ будзе ажыцьцяўляцца ў адпаведнасьці з пастановай аб СМІ. І там будзе вялікая ступень рэглямэнтацыі дзейнасьці менавіта інтэрнэт-СМІ".
Што за сабой пацягне такога кшталту заадміністраваньне -- Алег Праляскоўскі не ўдакладніў. Толькі сказаў, што беларускія мэдыі імкліва разьвіваюць свае інтэрнэт-сайты, якія паступова пераўтвараюцца ў самастойныя інфармацыйныя рэсурсы.