Рэжысэр Юры Хашчавацкі завяршыў працу над новай стужкай. Палутарагадзінная карціна "Лабатамія" прысьвечана дзейнасьці расейскіх сродкаў масавай інфармацыі падчас і пасьля ваеннага канфлікту вакол Паўднёвай Асэтыі. Хашчавацкі – аўтар трох дзесяткаў дакумэнтальных стужак, ляўрэат некалькіх міжнародных фэстываляў, у тым ліку фэстываляў праваабарончага кіно. Аб новай працы рэжысёр распавёў у інтэрвію Радыё Свабода.
Чырвонай ніткай праходзіць фармаваньне нацыянальнай ідэі Расеі, якую я зараз трактую такім чынам: злучэньне патрыярхальнага "крадуць", пра якое казаў яшчэ Карамзін, зь вечна савецкім "ўхваляем" і пуцінскім "мачыць у сарціры"
Калі я вырашыў зрабіць фільм пра ўсё гэта, пачалася вайна паміж Расеяй і Грузіяй. І я ўбачыў цалкам выдатны прыклад таго, як рэалізуецца такая хлусьня і дзеля чаго ўсё гэта робіцца. На цяперашнім цывілізацыйным пункце падобная сытуацыя вельмі небясьпечная, таму што кіраваць сродкамі масавай інфармацыі – вельмі апэтытныя для любой улады справа.
– Пра што ўсё ж больш ваш фільм атрымаўся? Пра вайну? Пра прапаганду? Пра людзей? Як бы вы ахарактарызавалі асноўны прадмет вашага дасьледаваньня?
– Я б сказаў – пра прапаганду, пра людзей, якія ажыцьцяўляюць гэтую прапаганду, пра сэрвільную частку расейскай журналістыкі і пра тых людзей, вядома ж, якія ўсяму гэтаму супрацьстаяць. У маім фільме вельмі шмат рэальнай інфармацыі пра тое, што насамрэч адбывалася тады ў Грузіі, і пра тое, як гэта падавалася ў расейскіх сродках масавай інфармацыі, і плюс да гэтага агульная сытуацыя ў Расеі. Чырвонай ніткай праходзіць фармаваньне нацыянальнай ідэі Расеі, якую я зараз трактую такім чынам: злучэньне патрыярхальнага "крадуць", пра якое казаў яшчэ Карамзін, зь вечна савецкім "ўхваляем" і пуцінскім "мачыць у сарціры".
– У фільме ідзе гаворка і пра грузінскую прапаганду ці вы засяроджвацца толькі на пытаньні расейскіх сродкаў ідэалягічнага забесьпячэньня гэтай ваеннай кампаніі?
– Не, пра грузінскую прапаганду ў мяне няма ані слова, таму што такой я проста ня бачу, ня чую і ня ведаю. Хоць, безумоўна, там можна назіраць тыя ж самыя працэсы. Як сказала адна з выступоўцаў ў гэтым фільме, Юлія Латыніна, вайна – гэта шлях падману і відавочна, што грузінскія ўлады таксама ідуць гэтым шляхам. Але я гэтага не чуў, таму гэта цяжка назваць прапагандай асабіста для мяне – я знаходжуся па-за гэтым полем. Любая інфармацыя суб'ектыўна, я зыходжу з гэтага. Любая. Прапагандай яна становіцца тады, калі яна ўсеагульная, пэрманэнтна дзейнічае на мазгі.
– Калі ваш фільм будуць называць антырасейскім, як вы будзеце пярэчыць?
А тых людзей, якія мяне могуць абвінаваціць у "антырасейскіх настроях", я б спытаў: "Хлопцы, а вам падабаецца ваша ўлада? Калі вы яе крытыкуеце, то вы таксама, напэўна, займаецеся антырасейскімі справамі"
– Які пракатны лёс вашага фільма? У каго ёсьць шанцы яго паглядзець?
– Фільм толькі-толькі скончаны, у першай рэдакцыі. Я яшчэ буду над ім працаваць, таму што ён даўгаваты. 2 траўня па нямецкім канале ARD выйдзе вялізны сюжэт пра гэты фільм. Многія фэстывалі праяўляюць да фільму цікавасьць. Зараз мы пачынаем працаваць з каналамі. Магчыма, давядзецца падзяліць яго на сэрыі – недзе з дзьвюх сэрый будзе, недзе з трох. Буду неяк уціскаць яго, каб каналы маглі ўзяць. Што ж тычыцца Расеі, то ў мяне няма ніякіх ілюзіяў – я разумею, што тут гэты фільм бліжэйшыя гадоў пяць, як мінімум, не пакажуць.