Журналістка сайту www.charter'97.org Натальля Радзіна, перад тым як зайсьці на допыт да сьледчага аддзелу дазнаньня гомельскай міліцыі ў крымінальнай справе, распачатай за распаўсюд паклёпніцкіх зьвестак пра старшыню Гомельскага ЎКДБ Івана Каржа, даведалася, што ўчастковаму інспэктару Ленінскага раёну Менску даручылі напісаць на яе характарыстыку.
Яна была чацьвёртай журналісткай, якую выклікаў сёньня ў міліцыю сьледчы дазнаньня сп.Пусеў. Сьвятлана Калінкіна, Марына Коктыш і Ірына Халіп азнаёміліся з заключэньнем экспэртызы іхніх кампутараў. Сьледчы паведаміў ім, што будзе праведзена новая экспэртыза, падчас якой экспэрты зломяць паролі іх электроннай пошты і скайпу, каб праверыць іх асабістае ліставаньне.
Паводле заканадаўства, характарыстыку сьледчы запытвае ў тым выпадку, калі чалавек атрымлівае статус падазраванага ў крымінальнай справе.
Your browser doesn’t support HTML5
Паводле заканадаўства, характарыстыку сьледчы запытвае ў тым выпадку, калі чалавек атрымлівае статус падазраванага ў крымінальнай справе.