Гомельская гарадзкая выбарчая камісія адмаўляецца даць кандыдатам у дэпутаты афіцыйныя зьвесткі пра вынікі выбараў.
“Я асабіста прыходзіў у гарадзкую камісію за вынікамі галасаваньня. Доўгі час чакаў сакратара камісіі Юлію Дзенісёнак – яна была на нейкай нарадзе. А калі прыйшла, то заявіла, што ніякай інфармацыі пра вынікі галасаваньня ў маёй акрузе не дасьць. Калі патрэбна, то з вынікамі выбараў можна будзе пазнаёміцца ў чацьвер, 29 красавіка. Іх надрукуюць у газэце “Гомельская праўда”, - паведаміў кандыдат на дэпутата гарсавету, актывіст руху “За свабоду” Дзьмітры Сьцепанец.
Спадар Сьцепанец лічыць, што гэта робіцца наўмысна, каб абмежаваць магчымае аспрэчваньне вынікаў галасаваньня ў судзе.
Заканадаўства адводзіць на аспрэчваньне тры дні, а 29 красавіка – гэта ўжо чацьверты дзень.