Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сёньня ў Страсбуры заявіў аб немагчымасьці далучэньня яго краіны да Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстана.
"Далучэньне Украіны да Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстана сёньня немагчыма, паколькі эканамічныя прынцыпы і законы Усясьветнай гандлёвай арганізацыі не дазваляюць гэтага",-- сказаў В.Януковіч ў аўторак, адказваючы на пытаньні сярбаў ПАРЭ ў Страсбуры.
Ён нагадаў, што Украіна зьяўляецца сябрам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.
"Мы інтэгравалася ў гэтую сыстэму і разьвіваем сваю палітыку ў адпаведнасьці з прынцыпамі УГА",-- цытуе Януковіча Інтэрфакс.