Пра гэта заявіў у Вашынгтоне першы намесьнік кіраўніка расейскага ўраду Ігар Шувалаў. Ён сказаў, што Расея мае намер спачатку ўступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю самастойна, а затым ствараць агульны рынак у рамках Мытнага саюзу з Беларусьсю і Казахстанам.
"Усім будзе карысна, калі Расея стане сябрам УГА раней, чым мы створым агульны рынак з Казахстанам і Беларусьсю",– прыводзіць ІТАР-ТАСС словы Ігара Шувалава.
Такім чынам Масква перагледзела свае адносіны да ўступленьнва ва ЎГА. Раней казалі, што Расея будзе ўступаць туды сумесна з Беларусьсю і Казахстанам.