У Беларусі знаходзіцца Апостальскі візытатар для беларусаў грэка-каталікоў замежжа айцец Аляксандр Надсан. Ягоны візыт прымеркаваны да гадавіны Чарнобылю.
Сьвятарскую службу а.Надсан спалучае з грамадзкай дзейнасьцю ў Згуртаваньні беларусаў Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускім таварыстве. Ад 1989 году ён старшыня Беларускага камітэту дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі.
Айцец Аляксандр Надсан ня часта наведвае Беларусь, але заўсёды ўважліва сочыць за падзеямі на сваёй Радзіме. Ён нарадзіўся ў 1926 годзе ў Гарадзеі Нясьвіскага раёну ў сям'і настаўнікаў. У часе вайны вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі. Тады стаў сябрам Саюзу беларускай моладзі. Пайшоў служыць у армію Андэрса і быў паранены пад Монтэ-Касіна. Пасьля дэмабілізацыі ў 1946 годзе быў вымушаны застацца ў Лёндане, бо інакш не пазьбегнуў бы лёсу тых беларусаў, якія вярнуліся на радзіму і трапілі ў ГУЛАГ.
Апошні раз Айцец Надсан быў у Беларусі два гады таму. Ці заўважана, што ў краіне нешта зьмянілася за гэты час?
"Зьменаў вялікіх ад майго апошняга прыезду я ня ўбачыў. Нейкая апатыя ў грамадзтве. Мне, як беларусу, балюча, што не чуваць беларускай мовы і я не адчуў тут нейкая нянавісьці, але папросту абыякавасьць. Многія маладыя, на жаль, ужо не разумеюць беларускай мовы. Глядзяць на цябе... Гэта сумна".
Карэспандэнтка: "Сустрэліся з сябрамі, людзьмі, зь якімі маеце стасункі. Што можна сказаць? Як людзі зьмяніліся?
"Я сьвятар. Пабачыў сьвятароў. Яны далей вядуць сваю працу і працу нялёгкую".
Карэспандэнтка: "Ці ёсьць нейкія праблемы для ўніятаў?"
Надсан: "Прынамсі там, дзе ёсьць наш рэлігійны цэнтар, прыходзяць людзі і яны робяць нармальную працу: вучаць закону Божаму дзяцей, на службу людзі прыходзяць, сьпеўкі. Учора мне давялося вянчаць адну пару. Вельмі шмат людзей прыйшло.
Але, што кідаецца ў вочы, гэта тое, што ўсе яны ведаюць беларускую мову і са мной размаўляюць па-беларуску, а як адвернуцца, дык адразу па-расейску. Можа, не ўсе. Мову ведаюць, але не размаўляюць.
Наш рэлігійны асяродак ёсьць беларускамоўны. Але гэтым й спэцыфічны".
Аляксандр Надсан дырэктар бібліятэкі імя Францішка Скарыны. Што новага ў жыцьці Беларускага цэнтру?
"Адна мінчанка напісала кнігу пра беларускую эміграцыю ў Вялікай Брытаніі. Натальля Гардзіенка. Думаю, што гісторыя беларускай эміграцыі гэта вельмі важна. Магчыма зьявяцца працы пра беларусаў у Францыі, ці ў ЗША. Гэта патрэбна.
У Лёндане адкрыўся новы беларускі дом. Гэта ўжо другі цэнтар. Гэта вельмі добра. Чым больш такіх асяродкаў будзе, тым лепш. Ёсьць дзе сабрацца, сустрэцца. Гэты дом набылі ў 1948 годзе. Зрабілі рамонт, аднавілі. Царка будуецца, бібліятэка застаецца. У нашым цэнтры рэлігійным ёсьць мой малодшы сьвятар... Ну, крыху маладзейшы за мяне гадоў на 50".
У эміграцыю зьяжджае ўсё большая колькасьць маладых беларусаў. Гэта адно з балючых пытаньняў для сьвятара.
"Яны шукаюць лепшага жыцьця. Даволі іх шмат ў Англіі мы бачым. Яны не выракаюцца таго, што яны беларусы, але іх ня вельмі цікавіць беларускае пытаньне. Ёсьць выняткі, беларусы, якія прыехалі зь Беларусі, гэта не палітычныя ўцекачы, прыехалі вучыцца ці знайсьці нейкую працу, але засталіся беларусамі і хочуць нешта зрабіць для Беларусі. Ёсьць такія і вельмі цікавыя маладыя людзі. Але большасьць...
Там утварылі нейкую сваю арганізацыю. Называецца "Паб", таму што яны спаткаюцца ў пабах, п'юць піва і, магчыма, размаўляюць па-беларуску. На гэтым праца канчаецца. (Сьмяецца). Тост па-беларуску прамаўляюць. (Сьмяецца).
Карэспандэнтка: "Іх шмат?"
Надсан: "Ня ведаю, я да гэтай арганізацыі не належу". (Сьмяецца). Быць абыякавым яшчэ горш, чым ненавідзець. Калі ня любяць ці ненавідзяць, то яны могуць зьмяніцца, бо нешта адчуваюць, а абыякавыя гэта ўжо каюк".
Падчас свайго візыту Аляксандр Надсан сустракаўся з прадстаўнікамі грамадзкасьці, праводзіў набажэнствы ва ўніяцкай царкве, наведаў парафію ў Івацэвічах.
28 красавіка Аляксандр Надсан вернецца ў Лёндан.