Паводле прапанаваных паправак у канстытуцыю Кіргізстану, паўнамоцтвы прэзыдэнта краіны будуць мінімальныя.
Віцэ-прэм’ер часовага ўраду Кіргізстану Амурбек Тэкебаеў сказаў, што ў зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева былі вельмі шырокія паўнамоцтвы.
“Мы ўсе ведаем, да чаго гэта прывяло, — цытуе Тэкебаева агенцтва "24.kg". — Цяпер мы лічым, што прэзыдэнт павінен жыць, як і іншыя службоўцы, на адну зарплату, ня мець недатыкальнасьці. Акрамя гэтага, мы прапануем, каб прэзыдэнт сядзеў цяпер ня ў Белым доме, а, напрыклад, у будынку Міністэрства культуры, побач з Гістарычным музэем. Каб на выпадак чаго-небудзь чуць абурэньне людзей на цэнтральнай плошчы. Пры гэтым ён ня будзе мець доступу да фінансавых патокаў”.
Чакаецца, што рэфэрэндум адносна зьменаў у канстытуцыі Кіргізстану пройдзе 27 чэрвеня. Наглядальнікі мяркуюць, што часовы ўрад пад кіраўніцтвам Розы Атунбаевай хоча пераўтварыць краіну з прэзыдэнтцкай у парлямэнцкую рэспубліку.
Як мы ўжо паведамлялі, Масква выдала Бішкеку былога міністра ўнутраных справаў Кіргізстану Малдамусу Канганціева. Сярод тых, хто аб’яўлены часовым кіраўніцтвам Кіргізстану ў вышук, знаходзяцца былы старшыня Дзяржаўнай службы нацыянальнай бясьпекі Мурат Суталінаў, былы прэм’ер-міністар Даніяр Усенаў і родны брат зрынутага прэзыдэнта Жаныш Бакіеў — былы кіраўнік Дзяржаўнай службы аховы.