Чарнобыльская трагедыя падштурхнула незалежную Ўкраіну да адмовы ад ядзернай зброі, – лічыць прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч. Аб гэтым ён заявіў у сваім звароце да Дня Чарнобыльскай трагедыі.
"Магчыма, тое, што Ўкраіна першай адчула і ўсьвядоміла небясьпеку мірнага атама, было адной з матывацыяў добраахвотнай адмовы нашай дзяржавы першай у сьвеце ад ядзернай зброі", – цытуе Януковіча агенцтва “РИА-Новости”.
"Мы таксама паказалі прыклад сусьветнай супольнасьці, прыняўшы нядаўна рашэньне аб перадачы першымі рэшткаў запасаў высокаўзбагачанага ўрану", – заявіў прэзыдэнт Украіны.
У той жа час кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсьліў, што будучыня Ўкраіны немагчымая без атамнай энэргетыкі.
"Хочам мы таго ці не, але энэргетычная будучыня Ўкраіны немагчымая без атамнай энэргетыкі. Але на самой справе мірнай і бясьпечнай, улічваючы ўрокі Чарнобыля, за якія мы заплацілі вельмі высокую цану. Да гэтага часу ад наступстваў згубнага радыеактыўнага апраменьваньня пакутуюць каля двух мільёнаў грамадзян, зь якіх 498 тысячаў – дзеці ", - гаворыцца ў заяве прэзыдэнта.
Януковіч паабяцаў узмацніць дзяржаўную палітыку адносна абароны пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.