У Берасьці невядомыя распаўсюдзілі правакацыйныя лістоўкі ад імя актывістаў Партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
У іх гаворыцца, што нібыта актывісты гэтых партый выступаюць за «свабодныя цэны», «агульную прыватызацыю маёмасьці», «адмену ўсіх ільготаў, падвышэньне пэнсійнага веку», супраць расейскай мовы. Таксама ў лістоўцы ўтрымліваюцца экстрэмісцкія і ксэнафобскія заклікі. У выходных дадзеных фігуруе ўкраінская друкарня «Видродження».
Старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі паведаміў БелаПАН, што гэтыя ўлёткі невядомыя ўкінулі ў паштовыя скрыні жыхароў некалькіх дамоў на вуліцы Валгаградзкай у мікрараёне Кавалёва.
Спадар Маслоўскі заявіў, што гэта «вельмі нізкія і брудныя тэхналёгіі, якія закліканыя дыскрэдытаваць нашы партыйныя структуры і нашых кандыдатаў». Пра гэты факт праінфармаваны Цэнтрвыбаркам, упраўленьне КДБ па Берасьцейскай вобласьці і міліцыя. Палітык лічыць, што па гэтым факце павінна быць пачата крымінальная справа.