У выбарчых камісіях Гомеля дэмакратычным прадстаўнікам не даюць магчымасьці знаёміцца з працай участкаў, абмяжоўваюць доступ да інфармацыі пра датэрміновае галасаваньне.
Апавядае сябра выбарчай камісіі Быхаўскай акругі № 13 па выбарах дэпутата аблсавету Зінаіда Шуміліна:
«Участковыя камісіі не даюць нават праверыць сьпісы выбарцаў, якія прагаласавалі датэрмінова — спасылаюцца на нібыта атрыманае ўказаньне зьверху нічога не даваць і не паказваць. Ня хочуць выконваць свае абавязкі адпаведна выбарчаму кодэксу й канстытуцыі. Як удалося высьветліць, на ўчастку № 34 за першы дзень нібыта прагаласавалі 167 выбарцаў. Сакратарка камісіі перада мной толькі прагартала сьпісы, але я пасьпела падлічыць, што там не было й 70 чалавек, якія расьпісаліся за атрыманыя бюлетэні. Я не даю веры высокім справаздачным лічбам пра колькасьць прагаласаваўшых датэрмінова».
Прыкладна такое ж меркаваньне выказаў і прадстаўнік АГП у акруговай камісіі 11-й Уладзіміраўскай акругі Леанід Судаленка:
«Камісія запрасіла мяне на першыя арганізацыйныя паседжаньні, а таксама на рэгістрацыю кандыдатаў і іх давераных асобаў. Болей у камісію мяне не запрашалі. Учора я з асабістай ініцыятывы наведаў 4 участкі. Але мне не далі азнаёміцца са сьпісамі прагаласаваўшых. Прычым, у трох зь іх на ўчасткі нібыта ўжо прыйшлі і прагаласавалі паўтысячы выбарцаў. І толькі на ўчастку № 13 мне паказалі сьпісы. Як высьветлілася, тут у першы дзень прагаласавалі 17 чалавек, у другі — 29, у трэці — 35 чалавек».
У камісію Любенскай выбарчай акругі № 12 уключаны старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў:
«Па вялікім рахунку кіраўніцтва акруговай камісіі не задзейнічае шараговых сяброў камісіі ў нейкай працы. Нядаўна я запытаўся ў старшыні, што мне рабіць? І пачуў адказ: „Будзе паседжаньне камісіі, мы вас запросім“. Калі ж я самастойна пайшоў на выбарчыя ўчасткі і папрасіў паказаць мне іхнія дакумэнты, мне адмовілі. Асабліва хаваюць сьпісы выбарцаў, дзе павінны быць подпісы тых, хто прагаласаваў датэрмінова. Маўляў, няма загаду, каб іх паказваць. Паводзяць сябе так, быццам у Выбарчым кодэксе наогул не існуе 37 артыкулу».
Спадар Палякоў зазначыў, што на тых участках, дзе ёсьць назіральнікі, датэрмінова галасуе ў 3-4 разы выбарцаў меней, чымсьці там, дзе назіральнікаў няма.
І Васіль Палякоў, і Зінаіда Шуміліна накіравалі у Цэнтрвыбаркам заявы з патрабаваньнем прыняць неабходныя захады, каб акруговыя й участковыя камісіі выконвалі нормы Выбарчага кодэксу.