Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі заявіла пасол Кіргізстану ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава, перадае карэспандэнт Радыё Свабода. Прэс-канфэрэнцыя пачалася а 15 гадзіне.
Амбасада падтрымала часовы ўрад і заявіла аб стабільнасьці сытуацыі пасьля адстаўкі прэзыдэнта.
"Акаеў і Бакіеў падманулі нашы спадзяваньні і давер нашага народу", — заявіла Балджурава.
Прэс-канфэрэнцыя адбываецца ў будынку амбасады і прысьвечана бягучай сытуацыі ў краіне. Як паведамляе БелаПАН, пасол Балджурава адначасова зьяўляецца сталым паўнамоцным прадстаўніком Кіргізстану пры статутных і іншых органах СНД.