Прадстаўніку БХК Раману Юргелю нельга назіраць за выбарамі ва Ўнівэрсытэцкай акрузе № 3, дзе ў Гарадзенскі абласны савет балятуецца толькі адзін кандыдат ад улады Ўладзімір Дзяшко — кіраўнік інстытуту “Гроднаграмадзянпраект”.
Спадару Юргелю паведамілі пра гэта сёньня праз тэлефон, але ня з выбарчай камісіі. Ён высьветліў, што гэта тэлефон гарвыканкаму.
Р.Юргель зазначае, што падаў паперы на акрэдытацыю два месяцы таму, а адмову атрымлівае за два дні да асноўнага дня галасаваньня. Па тлумачэньні ён зьвярнуўся да сакратара акруговай выбарчай камісіі Юліі Фядосавай. Яна адказала, што пазбавіць яго акрэдытацыі вырашана паводле парады “куратара з гарвыканкаму”. Прычына: БХК ня мае зарэгістраванай мясцовай структуры.
Дарэчы, ва Ўнівэрсытэцкай акрузе з 1600 выбаршчыкаў прагаласавалі ўжо 600, паведамілі Р.Юргелю.