Кандыдат у дэпутаты Менскага абласнога савету па Маладзечанскай акрузе, намесьнік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў зьвярнуўся ў пракуратуру з заявай на дзеяньні гей-суполкі "Вясёлка".
Днямі ў Маладэчне зьявіліся ўлёткі гэтай арганізацыі, у якіх паведамляецца, што "Вясёлка" падтрымлівае Ігара Лялькова і яшчэ аднаго актывіста Партыі БНФ Яна Лагвіновіча, бо "яны, стаўшы дэпутатамі, змогуць дамагчыся правядзеньня гей-параду і адчыніць першы ў горадзе гей-клюб". Ігар Лялькоў лічыць гэта абразай і просіць распачаць крымінальную справу за распаўсюджваньне ўлётак з парушэньнем дзейнага заканадаўства.