Толькі пасьля скаргі ў Менск было адменена рашэньне Бешанковіцкай выбарчай камісіі, якая забараніла трансьляваць па мясцовым радыё выступ кандыдата ў райсавет.
2 красавіка ён атрымаў папярэджаньне ад раённай выбарчай камісіі за нібыта некарэктныя выказваньні на адрас дзейных дэпутатаў райсавету ў радыёвыступе. Скарга ў Віцебскую абласную камісію таксама нічога не зьмяніла. І толькі пасьля таго, як у Бешанковічы сёньня патэлефанавалі з Цэнтрвыбаркаму, рашэньне мясцовай камісіі было прызнана неправамоцным.
Выступ незалежнага кандыдата, вясковага настаўніка, паэта і барда Георгія Станкевіча прагучыць у суботу, у апошні дзень агітацыйнай кампаніі.