У Сяргея Трафімчыка дома цяпер адбываецца ператрус, які праводзіць КДБ. Спадар Трафімчык пасьпеў паведаміць пра гэта Алесю Зарэмбюку — каардынатару руху “За свабоду” на Гарадзеншчыне, сябрам якога таксама зьяўляецца і Сяргей Трафімчык.
Ён балятуецца ў Бярозаўскі гарсавет. Сам Сяргей на тэлефанаваньні не адказвае, званкі абрываюцца.