За два дні датэрміновага галасаваньня на мясцовых выбарах у Беларусі да скрыняў прыйшло 8,7% усіх выбарцаў, што складае 612 522 чалавекі.
Гэтую лічбу назваў сёньня "Свабодзе" сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. На папярэдніх мясцовых выбарах у студзені 2007 году за два дні прагаласавала меншая колькасьць выбарцаў – 6,9%.
Па рэгіёнах сёлета сытуацыя выглядае так:
- Берасьцейская вобласьць – 7,2%
- Віцебская – 9,6
- Гарадзенская – 7,1
- Гомельская – 10,9
- Магілёўская – 10,2
- Менская – 8,8
- Менск –7,5%
"У цэлым датэрміновае галасаваньне праходзіць спакойна, безь якіх-небудзь эксцэсаў. І нават самыя прыдзірлівыя назіральнікі прызнаюць – ніякіх сацыяльных або палітычных усплёскаў у Беларусі не назіраецца", – адзначае Мікалай Лазавік.