Кандыдат у дэпутаты Гомельскага гарадзкога савету ў Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 29, прадстаўнік руху «За свабоду» Дзьмітры Сьцепанец сустрэўся з выбарцамі ў двары дому на праспэкце Кастрычніка, дзе жыве сам кандыдат й ягоныя выбарцы.
Падтрымаць паплечніка прыехаў лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, які адначасова зьяўляецца й даверанай асобай спадара Сьцепанца.
Дзясяткі гараджанаў, ідучы ў краму альбо з працы дадому, спыняліся ў двары, слухалі прамоўцаў, задавалі пытаньні — пра добраўпарадкаваньне мікрараёну, незайдросны стан панэльных дамоў, пра эканоміку й палітыку, пра беларускую мову й немагчымасьць уладкавацца ў горадзе маладому спэцыялісту.
Пыталіся таксама пра зрынутага прэзыдэнта Кіргізстана Курманбэка Бакіева, якога даставіла ў Менск служба бясьпекі Аляксандара Лукашэнкі.
Добразычлівае, вельмі пазытыўнае стаўленьне да іншых поглядаў, чаго раней не было.
Ні Мілінкевіч, ні Сьцепанец такой гарантыі, канечне, не далі — з той прычыны, што ва ўчастковых камісіях няма дэмакратычных прадстаўнікоў. Іх не ўключылі ў камісіі, якія непасрэдна падлічваюць галасы.
«Трэба сустракацца з народам, — лічыць Аляксандр Мілінкевіч. — Я быў уражаны тым, што столькі людзей прыйшло. Няма ніякай злосьці, хоць ня ўсе падзяляюць нашыя погляды. Добразычлівае, вельмі пазытыўнае стаўленьне да іншых поглядаў, чаго раней не было. Гамельчукі прадэманстравалі, што яны не абыякавыя да таго, што адбываецца ў горадзе, у краіне.
Мне падаецца, што тыя, хто зьняўся з выбараў, калі б яны прысутнічалі на гэтай сустрэчы, яны б сказалі: адмова ад удзелу ў выбарах — гэта памылка».