Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД вызначыла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.
Адпаведна рэглямэнту Эканамічнага суду, цяпер калегія ў тэрмін, не пазьнейшы за 30 дзён, правядзе распарадчае пасяджэньне, на якім вырашыць пытаньні, зьвязаныя з падрыхтоўкай справы да разгляду.
Дадатковую інфармацыю чытаць ТУТ.