22 красавіка кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавету па Сухараўскай выбарчай акрузе № 30 Алесь Лагвінец запатрабаваў адмяніць выбары ў сваёй акрузе з-за шматлікіх парушэньняў заканадаўства.
Прачытаць адказы можна ТУТ.
25 красавіка – выбары ў мясцовыя саветы. Як праходзіла выбарчая кампанія, як улады ставяцца да дэмакратычных кандыдатаў, якія праблемы хвалююць насельніцтва? Гэтыя ды іншыя тэмы стануць тэмай онлайн-канфэрэнцыі з кандыдатам у дэпутаты Менскага гарсавету Алесем Лагвінцом, якая пачалася а 15-й гадзіне.
Для чытачоў сайту "Свабоды" Алесь Лагвінец адзначыў:
“Веру ў людзей і ў лепшую Беларусь. Падчас цяперашняй кампаніі пераканаўся, што рашэньне балятавацца было правільным. Паразмаўляў з сотнямі выбарцаў, разам з камандай разьнесьлі тысячы ўлётак, правялі дзясяткі пікетаў. На маіх афіцыйных улётках і постэрах я на здымку разам з на сёньня самым пасьпяховым дэмакратычным палітыкам Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам
Дарэчы, у маёй улётцы зазначана: “У Беларусі выбараў ужо даўно няма, а дэпутатаў прызначаюць зьверху. Падлік галасоў зьяўляецца самай закрытай і ганебнай часткай нашых выбараў".