Лідэр руху "За свабоду" пракамэнтаваў перабываньне ў Беларусі зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбэка Бакіева.
"Па-першае, я лічу, што павінен адбыцца разгляд справы па загінуўшых, па параненых падчас кіргіскіх падзеяў. Павінен быць суд справядлівы.
Бакіеў, калі вінаваты ў гэтым і суд гэта дакажа, то ён павінен быць там, а не хавацца ў Беларусі.
Калі ён злачынца, то мы ня маем права такіх людзей укрываць у нашай краіне.
Я абсалютна ўпэўнены, што той часовы урад, які сёньня ёсьць у Кіргізстане, калі правядзе свабодныя і сумленныя выбары, то й будзе прызнаная сусьветнай супольнасьцю ўлада.
Укрываць тут Бакіева, а ня можа быць, каб прэзыдэнт ня быў замешаны ў тых справах, пра якія я казаў, папросту гэта ўдар па прэстыжы Беларусі"