Сёньня Гарадзенскі абласны суд пакінуў правамоцным рашэньне Ленінскага раённага суду Горадні адносна сябры БАЖа Алеся Дзянісава. Ён быў аштрафаваны на дзьве базавыя адзінкі за «самаўпраўства».
Алеся Дзянісава затрымалі міліцыянты ў школе, дзе ён зьбіраўся зрабіць фільм пра выкладаньне новага прадмету — «Гродназнаўства». У яго было пасьведчаньне Беларускай асацыяцыі журналістаў, але не было ніякага рэдакцыйнага. Суд расцаніў гэта як «самаўпраўства».
Алесь Дзянісаў сказаў нашаму Радыё, што зараз мае шэсьць месяцаў на чарговую скаргу — у Вярхоўны суд, таму са штрафам можна пакуль пачакаць.