У Бішкеку сёньня пачаліся пагромы на рэчавым рынку “Дардой”. Пад Бішкекам людзі, якія самавольна захапілі зямлю, затрымалі выканаўцу абавязкаў мэра сталіцы.
Падчас учорашніх зямельных забурэньняў 5 чалавек былі забітыя, 28 былі параненыя. Міліцыянеры Бішкеку пагражаюць страйкам, патрабуючы адстаўкі новага міністра ўнутраных справаў.
Некалькі соцень людзей прарваліся сёньня праз ачапленьне рынку і пачалі граміць яго. Міліцыя блякавала падыходы да гораду па дарогах з поўдню і з усходу, па якім натоўпы рушылі на сталіцу.
Тым часам пад Бішкекам людзі, якія ўчора самавольна захапілі зямлю, затрымалі выканаўцу абавязкаў мэра сталіцы Ісу Амуркулава. Каля 800 чалавек перакрылі вялікімі камянямі дарогу, не дазваляючы Амуркулаву выехаць, пакуль яны не атрымаюць па 4 соткі зямлі кожны. Выканаўца абавязкаў мэра тлумачыў, што захопленыя землі нельга раздаць, бо на іх мяркуецца збудаваць стадыён. Захопнікам была прапанаваная зямля ў іншым месцы, але яны не пагадзіліся.
Чарговая хваля забурэньняў у Бішкеку пачалася ўчора. Некалькі тысяч людзей, узброеных бэйсбольнымі бітамі і кавалкамі арматуры, патрабавалі даць ім зямлю.
Улады здолелі спыніць марш, толькі задаволіўшы гэтыя патрабаваньні.
Падчас учорашніх беспарадкаў загінулі 5 чалавек, яшчэ 28 чалавек былі параненыя. Пацярпелі 10 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, затрыманыя 130 удзельнікаў беспарадкаў.
Пры гэтым праца бішкекскай міліцыі была паралізаваная на некалькі гадзінаў. У панядзелак каля трохсот супрацоўнікаў МУС, у тым ліку і кіраўнікоў міністэрства, пікетавалі будынак, дзе разьмяшчаецца часовы ўрад, патрабуючы адстаўкі новага міністра ўнутраных справаў Балота Шарніязава. У адваротным выпадку яны пагражалі адмовіцца ахоўваць грамадзкі парадак у сталіцы, дзе пачаліся самавольныя захопы зямлі. Перамовы доўжыліся 5 гадзінаў, было абвешчана, што ўлады прымаюць патрабаваньне, але ў аўторак высьветлілася, што Шарніязаў застаўся на пасадзе.
Тым ня менш кіраўнік часовага ўраду Роза Атунбаева заяўляе, што ўлады кантралююць сытуацыю. Яна нагадала, што пасьля “цюльпанавай” рэвалюцыі 5 гадоў таму забурэньні працягваліся 3 месяцы. На думку кіраўнікоў часовага ўраду, да зямельных беспарадкаў мелі дачыненьне прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Бакіева.
На поўдні краіны ў Джалал-Абадзе, працягваюцца масавыя акцыі прыхільнікаў Курманбэка Бакіева. Сёньня каля 2000 прыхільнікаў Бакіева спрабавалі захапіць управу міністэрства ўнутраных справаў у Джалал-Абадзе.
Паводле інфармацыі расейскага пасольства ў Кіргізстане, у вёсках на поўначы ад Бішкека былі спробы захопу расейскамоўных жыхароў. Паводле агенцтва Рейтэрс у паселішчы Маёўка рабавалі дамы этнічных расейцаў і турак-мэсхецінцаў. МЗС Расеі заявіў, што ня бачыць у забурэньнях у Кіргізстане антырасейскай скіраванасьці. Аднак МЗС Расеі заклікала новыя ўлады Кіргізстану абараніць правы расейскамоўнага насельніцтва краіны.
Назіральнікі адзначаюць, што палітычная сытуацыя ў Кіргізстане выходзіць з-пад кантролю.