Намесьніца старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Ірына Сенчанкава не задаволіла заяву з просьбай дазволіць правесьці сустрэчу з выбарцамі. У сустрэчы павінен быў удзельнічаць Аляксандар Мілінкевіч, які ў мінулым таксама быў намесьнікам кіраўніка гэтага выканкаму.
Заяву падалі чатыры кандыдаты ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і гарадзкога саветаў: Алесь Зарэмбюк, Віталь Лопасаў, Аляксандар Пагуляеў, Валеры Мікулка і давераная асоба іншага кандыдата Валянцін Чырвоненка.
У адказе з выканкаму няма слова “не”. Чыноўніца проста піша, што ў сьпісе месцаў для сустрэчаў з выбарцамі няма двух памяшканьняў, названых у заяве, хаця заяўнікі зазначылі, што згодныя на любое іншае памяшканьне, якое прапануе гарадзкая адміністрацыя. Але Сенчанкава не прапанавала іншых варыянтаў.