Суд над віцебскім актывістам КХП БНФ Сяргеем Каваленкам адкладзены да 12 траўня. Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Яўген Бурлоў перанёс суд паводле ўласнай ініцыятывы і, нібыта, з асабістых прычынаў.
Тым часам Сяргея Каваленку даставілі ў адзьдзяленьне міліцыі Кастрычніцкага раёну дзеля разьбіральніцтва ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі у судовай залі.
Перад пачаткам працэсу ён разгарнуў у судзе бел-чырвона-белы-сьцяг.
Падтрымаць Сяргея Каваленку ў суд накіраваліся ягоныя паплечнікі і праваабаронцы.