У цягніку Вільня-Магілёў беларускія памежнікі шукалі антыканстытуцыйныя матэрыялы ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Ігара Каваленкі, Сяргея Лапуціна і Алега Мяцеліцы.
Хлопцы распавялі, што вярталіся зь Вільні на радзіму. Беларускія памежнікі запатрабавалі, каб актывісты выйшлі зь цягніка для дагляду і пагражалі нават выклікаць міліцыю. Хлопцы адмовіліся выйсьці. Тады памежнікі наладзілі дагляд актывістаў у пустых купэ, іх распранулі да сподняга. Цягнік быў затрыманы на гадзіну 20 хвілінаў.
«Мы не парушалі ніякага закону. Але памежнікі пачалі шукаць у нас антыканстытуцыйныя матэрыялы. Што яны пад гэтым разумелі, нам невядома. Былі нават панятыя і пратаколы. У нас нічога не знайшлі і забіраць было няма чаго. З-за іх толькі цягнік спазьніўся».