У судзе Менскага раёну адбыўся чарговае паседжаньне ў справе верніка габрэйска-мэсіянскай суполкі, які з рэлігійных меркаваньняў адмаўляецца служыць у войску.
Судзьдзя дапытаў у якасьці сьведкі кіраўніка вайсковай прызыўной камісіі Менскага раёну спадара Шаблыку. На пытаньне чаму ён не даў магчымасьці Яну служыць у рэзэрве, вайсковец адказаў, што нібыта ўсе спасылаюцца на цяжкае матэрыяльнае становішча, але трэба, каб нехта служыў у войску.
Тое, што Ян дапамагаў сваім бацькам у шматдзетнай сям'і матэрыяльна, спадар Шаблыка палічыў нязначным аргумэнтам.
Працяг суду прызначаны на аўторак, 20 красавіка
Летась 15 сьнежня Яна Міхайлава затрымалі і пакаралі арыштам на 3 месяцы за нібыта ўхіленьне ад вайсковай службы. Хлопец амаль адбыў да канца трохмесячны арышт, як прысуд прызналі незаконным і прызначылі новы суд. 10 сакавіка ён выйшаў на волю.
Ад 10 сакавіка Ян Міхайлаў знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.