Так у размове з аўстрыйскімі журналістам заявіў бургамістар Зальцбургу Гайнц Шадэн.
Паводле Шадэна, калі ён даведаўся, што АБСЭ прыслала да яго ў горад у якасьці назіральнікаў за ходам прэзыдэнцкіх выбараў двух прадстаўнікоў ад далёка не дэмакратычных краін — Беларусі і Малдовы, ён падумаў, што «гэта красавіцкі жарт».
Аднак прадстаўніца Малдовы Дыяна Дыгал і прадстаўнік Беларусі Аляксандар Шлык учора прыбылі ў Зальцбург. Усяго дэлегацыю ад АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах у Аўстрыі, якія адбудуцца 25 красавіка, складаюць 10 назіральнікаў. Акрамя таго, у склад дэлегацыі ўваходзяць перакладчыкі і кіроўцы.
«Напэўна, у АБСЭ свае меркаваньні наконт гэтага», мяркуе зальцбурскі палітык. «Аднак Аўстрыя ўсё ж ня нейкая бананавая рэспубліка, куды ў якасьці кантралёраў трэба пасылаць назіральнікаў з падобных, так бы мовіць, «узорна дэмакратычных краін», лічыць Шадэн.
«Гэтыя людзі разам зь перакладчыкамі, зразумела, будуць прысутнічаць на пасяджэньнях выбарчай камісіі, сачыць за маніторынгам, кантраляваць падлік галасоў. Таксама яны могуць разам зь перасоўнымі выбарчымі камісіямі наведваць дамы састарэлых і шпіталі, дзе будуць аддаваць свае галасы прыкаваныя да ложкаў і абмежаваныя ў руху выбаршчыкі. Усё гэта прадстаўнікі назіральнай місіі АБСЭ «павінны свабодна назіраць», цытуе бургамістар Зальцбургу Гайнц Шадэн вытрымкі зь ліста аўстрыйскага МУС да выбарчых структураў.
У прэзыдэнцкіх выбарах, якія маюць адбыцца ў Аўстрыі 25 красавіка, акрамя цяперашняга прэзыдэнта, сацыял-дэмакрата Гайнца Фішэра, возьмуць удзел яшчэ два кандыдаты, якія адзначаюцца непрыязю да мігрантаў — прадстаўнік ультраправых Барбара Розэнкранц і лідэр Хрысьціянскай партыі Рудольф Гёрынг, якія выступае супраць будаўніцтва мінарэтаў.
Тым часам на сайце Krone.at, які апублікаваў выказваньне Гайнца Шадэна, ужо зьявіліся першыя крытычныя камэнтары.
«Злосьць у артыкуле і камэнтар бургамістра сьведчаць пра невуцтва. Належнасьць назіральніка да той ці іншай краіны ня сьведчыць пра яго разуменьне дэмакратыі», — піша адзін з чытачоў.
Паводле зьвестак часопіса ARCHE, дзе Аляксандар Шлык у 11 нумары за 2007 год надрукаваў артыкул «Малая канстытуцыя інэртнай апазыцыі», аўтар — «палітоляг, магістар паліталёгіі Цэнтральна-Эўрапейскага ўнівэрсытэту (2007 г.), студэнт магістарскай праграмы ў галіне міжнароднага разьвіцьця і мэнэджмэнту ўнівэрсытэту Люнду (Швэцыя)».
Паводле Шадэна, калі ён даведаўся, што АБСЭ прыслала да яго ў горад у якасьці назіральнікаў за ходам прэзыдэнцкіх выбараў двух прадстаўнікоў ад далёка не дэмакратычных краін — Беларусі і Малдовы, ён падумаў, што «гэта красавіцкі жарт».
Аднак прадстаўніца Малдовы Дыяна Дыгал і прадстаўнік Беларусі Аляксандар Шлык учора прыбылі ў Зальцбург. Усяго дэлегацыю ад АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах у Аўстрыі, якія адбудуцца 25 красавіка, складаюць 10 назіральнікаў. Акрамя таго, у склад дэлегацыі ўваходзяць перакладчыкі і кіроўцы.
Аўстрыя ўсё ж ня нейкая бананавая рэспубліка, куды ў якасьці кантралёраў трэба пасылаць назіральнікаў з падобных, так бы мовіць, «узорна дэмакратычных краін».