Сёньня кандыдат у дэпутаты Алесь Зарэмбюк наведаў згодна з позваю абласную ўправу КДБ у Горадні. Старшы опэрупаўнаважаны Дзьмітры Павядайка сказаў, што праводзіцца праверка паводле артыкула 173 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу.
Быццам бы нейкія грамадзяне напісалі заяву, што А.Зарэмбюк спрыяў ім у атрыманьні візаў. Даваць нейкія тлумачэньні ён адмовіўся.
Алесь Зарэмбюк — рэгіянальны каардынатар руху «За свабоду» на Гарадзеншчыне, жыве ў Мастах, вылучаецца ў Гарадзенскі абласны савет і ў Мастоўскі раённы, дэпутатам якога ён быў раней.