Абласную арганізацыю руху БНФ "Адраджэньне" ў Магілёве высяляюць з арандаванага памяшканьня. У гэтыя хвіліны ў сядзібе знаходзяцца трое судовых выканаўцаў Магілёўскага абласнога гаспадарчага суду.
Яны афармляюць дакумэнты аб высяленьні, але камэнтаваць свае дзеяньні адмаўляюцца.
Кіраўнік руху БНФ "Адраджэньне" ў Магілёве заяўляе, што абласную арганізацыю пазбаўляюць сядзібы з палітычных матываў. А менавіта — дзеля таго, каб пазбавіць актывістаў руху магчымасьці актыўнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Бо калі цягам месяца арганізацыя ня здолее знайсьці новага юрыдычнага адрасу, яе пазбавяць афіцыйнай рэгістрацыі ў Магілёве.