Алеся Зарэмбюка з Мастоў выклікалі ў Горадню ў абласную ўправу КДБ. У позве не пазначана -- па якой справе яго выклікалі і ў якасьці каго. Позву даставіў міліцыянт з Мастоўскага РАУС.
Алесь Зарэмбюк балятуецца ў Гарадзенскі абласны і ў Мастоўскі раённы саветы. Ён -- рэгіянальны каардынатар Руху “За свабоду” на Гарадзеншчыне.