Беларусь гатова пайсьці на продаж часткі акцыяў любога прадпрыемства, але за добрую цану і бязь ціску збоку. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі па Гомельскай вобласьці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цяпер крызіс, і кошты на ўласнасьць упалі. Таму я і не зьбіраюся нічога прадаваць. Навошта? Нашы прадпрыемствы эфэктыўна працуюць, прыносячы вялізныя грошы для краіны. Але калі нехта хоча купіць – плаціце грошы, і добрыя, за бясплатна нічога прадавацца ня будзе, каб потым нас у гэтым не папракнуў народ ", – сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Хочаце – плаціце, а мы падумаем, па якім кошце вам прадаць", – дадаў ён.
Адказваючы на пытаньні адносна расейска-беларускіх дачыненьняў, ён заявіў, што спробы ціску на Беларусь беспэрспэктыўныя, і “прэзыдэнт Расіі сёньня гэта вельмі выразна пачынае ўсьведамляць”.