Карыстальнікі расейскага пошукавіка "Яндэкс" у Беларусі цяпер бачаць галоўную старонку на беларускай мове.
Галоўную старонку аздабляюць буслы і зубры.
На 14 красавіка прайшла прэзэнтацыя беларускай вэрсіі парталу.
Прадстаўнікі "Яндэксу" паведамілі, што ўсе пошукавыя запыты на партале будуць арыентаваны на тэрыторыю Беларусі і ўлічваць марфалёгіі беларускай мовы.
Паводле ацэнкі "Яндэксу", інтэрнэтам у Беларусі рэгулярна карыстаюцца 37% жыхароў.
У 2009 годзе рынак інтэрнэт-рэклямы ў Беларусі склаў каля 5 мільёнаў даляраў.
Штотыднёвая аўдыторыя "Яндэкса" у Беларусі - 1,2 млн чалавек, перадае Інтэрфакс.