Радыё Свабода друкуe сьпіс ахвяраў катастрофы самалёта прэзыдэнта Польшчы. Біяграфіі і здымкі публікуюцца паводле "Газэты выборчай".
Лех Качыньскі (Lech Kaczyński) (1949–2010) – прэзыдэнт Польскай Рэспублікі
Належаў да генэрацыі палітыкаў першай "Салідарнасьці". Грамадзкую дзейнасьць распачаў у 1977 годзе, калі далучыўся да апазыцыйнага руху – Камітэту абароны працоўных.
З сярэдзіны 1970-х гадоў працаваў у Гданьскім унівэрсытэце, спэцыяліст у галіне працоўнага права. Шчыльна супрацоўнічаў з арганізаваным у жніўні 1980 году незалежным прафсаюзам "Салідарнасьць".
У другой палове 1980-х становіцца адным з найбліжэйшых паплечнікаў кіраўніка "Салідарнасьці" Леха Валэнсы. Але пасьля перамогі Валэнсы на выбарах, шляхі прэзыдэнта і Леха Качыньскага разыходзяцца.
У 1992 – 1995 гадах займае пасаду кіраўніка Найвышэйшай кантрольнай палаты. У 2000 годзе вяртаецца на палітычную сцэну ў якасьці міністра юстыцыі ва ўрадзе Ежы Бузка.
Разам з братам Яраславам арганізоўвае новую партыю – Права і справядлівасьць. Спачатку галоўнай мэтай партыі была барацьба са злачыннасьцю.
У 2002 годзе быў абраны прэзыдэнтам (мэрам) Варшавы.
У 2005 годзе на прэзыдэнцкіх выбарах перамог кандыдата партыі "Грамадзянская плятформа", цяперашняга прэм'ер-міністра Дональда Туска. Як прэзыдэнт паставіў перад сабой задачы ліквідаваць гістарычныя падзелы паміж палякамі, і пазбавіць дзяржаву элемэнтаў камуністычнай спадчыны. У вонкавай палітыцы ствараў імідж Польшчы як моцнага і самадастатковага палітычнага гульца. Падкрэсьліваў, што ў сучаснай Эўропе добра ведаюць кааліцыю моцных дзяржаваў, а Польшча павінна будаваць кааліцыю слабейшых дзяржаваў у Эўразьвязе.
Адносна Беларусі Лех Качыньскі меў цьвёрдую і прынцыповую пазыцыю, падтрымліваючы яе дэмакратычную супольнасьць.
Марыя Качыньска (Maria Kaczyńska) (1950–2010) – жонка прэзыдэнта Леха Качыньскага, першая лэдзі Польшчы.
Паводле адукацыі эканамістка, у мінулым працавала ў Марскім Інстытуце.
З 2005 году выконвала актыўную ролю перадусім у дабрачыннай дзейнасьці. Прадстаўляла Польшчу на форуме ЮНІСЭФ, працавала на карысьць Цэнтру здароўя дзіцяці. У 2009 годзе ўдзельнічала ў Кангрэсе польскіх жанчын.
У 2009 годзе ў інтэрвію "Газэце Выборчай" пра палітычную актыўнасьць польскіх жанчын, узгадала, што яна пакінула працу і прысьвяціла сябе выхаваньню дзяцей, бо муж быў моцна заняты.
Рышард Качароўскі (Ryszard Kaczorowski)
Нарадзіўся ў 1919 у Беластоку. Перад ІІ сусьветнай вайной быў інструктарам гарцэраў (скаўтаў) у Беластоку. Пасьля 17 верасьня 1939 перайшоў у падпольле, дзе арганізаваў Шарыя шэрагі (Szare Szeregi) — вайсковую структуру польскіх гарцэраў. У 1940 арыштаваны НКВД, атрымаў сьмяротны прысуд, які быў заменены тэрмінам 10 гадоў у ГУЛагу. Са зьняволеньня выйшаў на аснове дамовы паміж эміграцыйным польскім урадам і Іосіфам Сталінам аб утварэньні польскай арміі генэрала Андэрса ў СССР. Ваяваў пад Монтэ Касіна. Пасьля вайны застаўся ў Вялікабрытаніі, у 1955-1988 кіраваў польскім гарцэрствам на эміграцыі. У 1989 заняў пасаду прэзыдэнта ІІ Рэчы Паспалітай на эміграцыі. У 1990, пасьля першых свабодных прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы, перадаў сымбалі прэзыдэнцкай улады ІІ Рэчы Паспалітай новаабранаму прэзыдэнту ІІІ Рэчы Паспалітай Леху Валэнсу.
Кшыштаф Путра (Krzysztof Putra)
Нарадзіўся ў 1957 у вёсцы Юзэфава каля Аўгустава на Беласточчыне. У 1975-1994 працаваў рабочым на фабрыцы ў Беластоку. З 1980 удзельнічаў у "Салідарнасьці". У 1990 быў адным з заснавальнікаў Цэнтру Паразуменьня (Porozumienie Centrum), першай партыі братоў Яраслава і Леха Качыньскіх. У 2001 разам зь імі заснаваў новую партыю, Права і справядлівасьць (Prawo i Sprawiedliwosc). У посткамуністычнай Польшчы быў сэнатарам (2005-2007), дэпутатам у Сэйме трох скліканьняў (1989-1993, 2007-2010) і віцэ-маршалкам Сэйму (2007-2010). Жанаты, пакінуў па сабе васьмёра дзяцей.
Крыстына Бахэнак (Krystyna Bochenek)
Нарадзілася ў 1953 у Катавіцах. Закончыла факультэт польскай філялёгіі ў Шлёнскім унівэрсытэце, з 1976 працавала журналісткай Польскага радыё ў Катавіцах, дзе займалася, між іншым, павышэньнем культуры карыстаньня польскай мовай. Арганізавала штогадовую агульнадзяржаўную дыктоўку ў польскай мове — найбольшае ў Польшчы мерапрыемства, прысьвечанае папулярызацыі польскай мовы. З 2004 тройчы выбіралася ў Сэнат ад Уніі свабоды і Грамадзянскай плятформы, у 2007 стала віцэ-маршалкам Сэнату. Пакінула па сабе двое дзяцей.
Ежы Шмайдзіньскі (Jerzy Szmajdziński)
Нарадзіўся ў 1953 ва Ўроцлаве. У 1973-1990 быў сябрам Польскай аб’яднанай рабочай партыі, з 1986 засядаў у яе Цэнтральным камітэце. Пасьля роспуску ПАРП уступіў у новаствораную Сацыял-дэмакратычную партыю Рэчы Паспалітай, якая ў 1998 перайменавалася ў Дэмакратычны саюз левых (Sojusz Lewicy Demokratycznej). Быў дэпутатам Сэйму апошняга скліканьня ў камуністычнай Польшчы (1985-1989), потым з 1991 нязьменна выбіраўся ў Сэйм як дэпутат ад сацыял-дэмакратаў. У 2007 стаў віцэ-маршалкам Сэйму. У 2001-2005 быў міністрам абароны Польшчы. У сьнежні 2009 Дэмакратычны саюз левых назначыў яго сваім кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары ў 2010. Жанаты, пакінуў па сабе двое дзяцей.
Уладыслаў Стасяк (Władysław Stasiak)
Нарадзіўся ў 1966 годзе. Намесьнік кіраўніка Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы. Скончыў гістарычны факультэт Вроцлаўскага ўнівэрсытэту, а таксама Нацыянальную школу грамадзкай адміністрацыі. Шмат гадоў супрацоўнічаў зь Лехам Качыньскім – у Найвышэйшай кантрольнай палаце і ў Варшаўскай мэрыі. Пасьля перамогі Качыньскага на прэзыдэнцкіх выбарах працаваў у Канцылярыі прэзыдэнта на пасадзе кіраўніка Бюро нацыянальнай бясьпекі. Непрацяглы час быў міністрам унутраных справаў і адміністрацыі. Ад студзеня 2009 году – намесьнік кіраўніка Канцылярыі прэзыдэнта. Лічыўся адным з самых кампэтэнтных чыноўнікаў у ахове правапарадку. Ведаў некалькі замежных моваў. Захапляўся лацінаамэрыканскай культурай, гарамі і гісторыяй. На пэнсіі хацеў напісаць кнігу пра Ўзброеныя сілы ІІ Рэчы Паспалітай. Зьбіраўся балятавацца на пасаду мэра Варшавы.
Аляксандар Шчыгла (Aleksander Szczyglo)
Нарадзіўся ў 1963 годзе. Скончыў факультэт права і адміністрацыі Гданьскага ўнівэрсытэту. Супрацоўнічаў зь незалежным прафсаюзам "Салідарнасьць". Паплечнік Леха Качыньскага з пачатку 1990-х гадоў. Быў памочнікам Качыньскага-сэнатара. Калі будучы прэзыдэнт кіраваў Найвышэйшай кантрольнай палатай, Шчыгла ачольваў ягоны кабінэт. У 1997 – 2000 гадах працаваў дырэктарам Дэпартамэнту інфармацыі і эўрапейскага навучаньня Ўправы камітэту эўрапейскай інтэграцыі. У 2001 і 2005 гадах абіраўся дэпутатам Сэйму ад партыі "Права і справядлівасьць".
З 2005 да 2006 году працаваў у Міністэрстве нацыянальнай абароны, затым кіраўніком Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы, пакінуўшы месца ў парлямэнце. У 2007 годзе – міністар абароны. У 2007 годзе чарговым разам перамог на парлямэнцкіх выбарах. З 15 студзеня і да дня сьмерці – кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі.
Павал Выпых (Pawel Wypych)
Нарадзіўся ў 1968 годзе. Скончыў Інстытут сацыяльнай прафіляктыкі і рэабілітацыі, а таксама гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Шмат гадоў працаваў у скаўцкім руху. У 1996 – 1999 гадах быў асыстэнтам катэдры крыміналёгіі Інстытуту прававых дасьледаваньняў Польскай акадэміі навук, затым дырэктарам Цэнтру падтрымкі сям'і. Працаваў у сыстэме сталічнага самакіраваньня. З 2002 году ачольваў Управу сацыяльнай палітыкі Варшавы. З 30 лістапада 2005 году да 7 жніўня 2006 году служыў у якасьці дзяржаўнага сакратара ў Міністэрстве працы і сацыяльнай палітыкі. У 2007 годзе займаў пасады намесьніка дзяржсакратара ў Канцылярыі прэм'ер-міністра. У сьнежні 2007 году стаў дарадцам прэзыдэнта Леха Качыньскага ў пытаньнях працы і сацыяльнай палітыкі. З 30 красавіка 2009 году – дзяржаўны сакратар у сацыяльных пытаньнях у Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы.
Станіслаў Ежы Камароўскі (Stanislaw Jerzy Komorowski)
Нарадзіўся ў 1953 у Варшаве. Закончыў фізычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, працаваў у 1978-1990 як навуковец у Польскай акадэміі навук. У посткамуністычнай Польшчы выбраў кар’еру дыплямата, быў амбасадарам Польшчы ў Галяндыі і Вялікабрытаніі. З 2007 стаў намесьнікам дзяржсакратара (podsekretarz stanu) у Міністэрстве нацыянальнай абароны, дзе займаўся, між іншым, перамовамі ў справе пабудовы элемэнтаў амэрыканскай супрацьракетнай абароны ў Польшчы. Жанаты, пакінуў па сабе трох сыноў.
Нарадзіўся ў 1965 у Лягніцы. Закончыў аддзяленьне польскай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце, абараніў кандыдацкую дысэртацыю па гісторыі. Суаўтар праграмы партыі "Права і справядлівасьць" у сфэры культуры, аўтар шматлікіх падручнікаў па грамадзкіх навуках і гісторыі. З 2005 быў віцэ-міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны.
Мацей Плажыньскі (Maciej Płażyński)
Нарадзіўся ў 1958 у мястэчку Млынары каля Эльблянгу. У 1980 быў суарганізатарам Незалежнага згуртаваньня студэнтаў у Гданьскім унівэрсытэце. У 1990 першы прэм’ер-міністар посткамуністычнай Польшчы, Тадэвуш Мазавецкі, прызначыў яго на пасаду гданьскага ваяводы, на якой ён заставаўся да 1996. У 2001, разам з Анджэем Аляхоўскім і Дональдам Тускам заснаваў Грамадзянскую плятформу, зь якой выйшаў у 2003. Быў дэпутатам Сэйму ў 1997-2005 і 2007-2010 ды маршалкам Сэйму ў 1997-2001, сэнатарам і віцэ-маршалкам Сэнату ў 2005-2007. У траўні 2008 быў выбраны старшынём згуртаваньня "Вспульнота Польска", якая рупіцца аб падтрыманьні сувязяў Польшчы з суродзічамі за мяжой.
Францішак Гонгар (Franciszek Gągor)
Генэрал, начальнік Генэральнага штабу Войска Польскага. Нарадзіўся ў 1951годзе. Вучыўся ў Акадэміі мэханізаваных войскаў ва Ўроцлаве і ў Акадэміі абароны NATO ў Рыме. Таксама скончыў аддзяленьне ангельскай філялёгіі ва Ўнівэрсытэце імя Адама Міцкевіча ў Познані. Абараніў доктарскую дысэртацыю ў праблеме міжнародных міратворчых апэрацыяў і іх ролі ў сучаснай польскай абароннай дактрыне. Стажыраваўся ў Нацыянальным унівэрсытэце ЗША ў Вашынгтоне. Камандаваў вайсковымі місіямі ААН у Іраку і на Галянскіх вышынях. Чатыры генэральскія зоркі мае ад 2006 году. Тады ж заняў пасаду начальніка Генэральнага штабу Войска Польскага. Да яе быў польскім вайсковым прадстаўніком у NATO і Эўразьвязе. Зь яго дзейнасьцю зьвязана рэфармаваньне арміі, якая сёлета цалкам перайшла на прафэсійную аснову.
Марыюш Гандзьлік (Mariusz Handzlik)
Намесьнік дзяржсакратара ў Канцылярыі прэзыдэнта. Нарадзіўся ў 1965 годзе. Скончыў факультэт сацыялёгіі ў Люблінскім каталіцкім унівэрсытэце. Працягваў адукацыю ва ўнівэрсытэтах Аўстрыі, Швайцарыі, ЗША. У 1992 – 94 гадах быў дарадцам прэм'ер-міністра ў пытаньнях вонкавай палітыкі. Затым цягам шасьці гадоў працаваў першым сакратаром і дарадцам у палітычна-вайсковых пытаньнях у амбасадзе Польшчы ў Вашынгтоне. У 2004 – 2005 гадах – дарадца-міністар у Сталым прадстаўніцтве Польшчы пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. Ад 2006 году працаваў у Канцылярыі прэзыдэнта на пасадзе дырэктара Бюро замежных справаў. У кастрычніку 2008 году прызначаны намесьнікам дзяржсакратара ў міжнародных справах.
Анджэй Пшэвозьнік (Andrzej Przewoźnik)
Нарадзіўся ў 1963. Скончыў гістарычны факультэт Ягелёнскага ўнівэрсытэту. З 1992 бесьперапынна займаў пасаду генэральнага сакратара Рады дзеля аховы памяці змаганьня і мартыралёгіі (Rada Ochrony Pamieci Walk i Meczenstwa). Дамогся згоды Расеі і Ўкраіны на пабудову мэмарыяльных могільнікаў у месцах расстрэлу польскіх афіцэраў ў 1940 у Катыні, Харкаве і Медным.
Пётар Нуроўскі (Piotr Nurowski)
Нарадзіўся ў 1945 у Сандомежы. Закончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. У камуністычнай Польшчы працаваў у апараце Польскай аб’яднанай рабочай партыі, у Міністэрстве замежных справаў ды ў спартовым руху. Быў старшынём Польскага лёгкаатлетычнага саюзу. Пасьля падзеньня камунізму працаваў у прыватных мэдыйных фірмах, між іншым, займаўся стварэньнем прыватнага тэлеканалу Польсат. У 2005 быў выбраны старшынём Польскага алімпійскага камітэту.
Януш Каханоўскі (Janusz Kochanowski)
Нарадзіўся ў 1940 у Чэнстахове. Закончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, на якім потым працаваў як выкладчык. Належаў да "Салідарнасьці". У посткамуністычнай Польшчы быў юрыдычным экспэртам парлямэнту і працаваў у дыпляматыі. У 2006, паводле рэкамэндацыі партыі "Права і справядлівасьць", парлямэнт выбраў яго амбудсмэнам (rzecznik praw obywatelskich).
Славамір Скшыпэк (Slawomir Skrzypek)
Нарадзіўся ў 1963 у Катавіцах. Закончыў інжынэрны факультэт Шлёнскай палітэхнікі ў Катавіцах, падчас вучобы дзейнічаў у апазыцыйным Незалежных згуртаваньні студэнтаў, у 1982 за гэтую дзейнасьць быў арыштаваны на шэсьць месяцаў. У 1997 атрымаў дыплёмы дзьвюх амэрыканскіх унівэрсытэтаў па спэцыяльнасьці кіраваньня фінансамі і прадпрымальніцкай дзейнасьцю. У 2007, па рэкамэндацыі прэзыдэнта Леха Качынскага, парлямэнт выбраў яго старшынём Нацыянальнага банку Польшчы.
Януш Куртыка (Janusz Kurtyka)
Нарадзіўся ў 1960 у Кракаве. Закончыў гістарычна-філязофскі факультэт Ягелёнскага ўнівэрсытэту. Дзейнічаў у Незалежным згуртаваньні студэнтаў і Салідарнасьці, выкладаў гісторыю ў некалькіх вышэйшых навучальных установах Польшчы, апублікаваў больш за 140 навуковых працаў і артыкулаў. У 2005 парлямэнт выбраў яго старшынём Інстытуту нацыянальнай памяці — установы, якая займаецца дакумэнтаваньнем злачынстваў камуністычнай сыстэмы ў Польшчы.
Януш Крупскі (Janusz Krupski)
Нарадзіўся ў 1951 у Любліне. Закончыў гістарычны факультэт Каталіцкага ўнівэрсытэту ў Любліне, дзейнічаў у Салідарнасьці. У 1983 быў выкрадзены супрацоўнікамі камуністычнай службы бясьпекі з вуліцы ў Варшаве, вывезены ў лес за горадам і абліты імі едкімі хімічнымі рэчывамі, якія прычынілі яму цяжкія пашкоджаньні скуры (спэцгрупай кіраваў той самы афіцэр Міністэрства ўнутраных справаў, які ў 1984 узяў удзел у забойстве ксяндза Ежы Папялушкі). У 2000-2006 быў намесьнікам старшыні Інстытуту нацыянальнай памяці, з 2006 займаў пасаду старшыні Управы па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў (Urzad do Spraw Kombatantow i Osob Represjonowanych). Пакінуў па сабе сямёра дзяцей.
Анна Валентыновіч (Anna Walentynowicz)
Нарадзілася ў 1929 у Роўне (цяпер ва Ўкраіне). Легендарная постаць у Польшчы. Гэта яе звальненьне з працы ў гданьскай суднавэрфі, дзе яна працавала з 1950 як зваршчыца і кранаўшчыца, выклікала страйк у жніўні 1980, які давёў да стварэньня незалежнага прафсаюзу "Салідарнасьць". З "Салідарнасьці" Валентыновіч выйшла яшчэ ў 1980-х, крытыкуючы тагачаснае кіраўніцтва прафсаюзу вакол Леха Валэнсы. У 2006 Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў інфармацыю, што ў 1981 за Валентыновіч сачылі больш за 100 функцыянэраў і агентаў камуністычных спэцслужбаў.
Марыюш Казана (Mariusz Kazana)
Нарадзіўся ў 1960 у Быдгашчы, скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працаваў як дзяржаўны службовец і дыплямат у Міністэрстве замежных справаў, у якім з 2008 быў дырэктарам дыпляматычнага пратаколу.
Анджэй Крэмэр (Andrzej Kremer)
Нарадзіўся ў 1961 у Кракаве. Закончыў юрыдычны факультэт Ягелёнскага ўнівэрсытэту. З 1991 стаў працаваць дыпляматам у Міністэрстве замежных справаў. У 2008 быў назначаны на пасаду намесьніка дзяржсакратара МЗС, якая рангам адпавядае пасадзе віцэ-міністра.
Гжэгаж Дольняк (Grzegorz Dolniak)
Нарадзіўся ў 1960 у Бэньдзіне. Закончыў Эканамічную акадэмію ў Катавіцах. Дэпутат ад Грамадзянскай плятформы ў Сэйме, куды выбіраўся тройчы, пачынаючы з 2001.
Лешак Дэптула (Leszek Deptula)
Нарадзіўся ў 1953 у Жагані. Закончыў вэтэрынарны факультэт Сельскагаспадарчай акадэміі ў Любліне. У 2007 быў выбраны дэпутатам у Сэйм ад сялянскай партыі (Polskie Stronnictwo Ludowe), якая ўтварае ўрадавую кааліцыю з Грамадзянскай плятформай прэм’ер-міністра Дональда Туска.
Гражына Генсіцка (Grażyna Gęsicka)
Нарадзілася ў 1951 у Варшаве. Закончыла сацыялягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працавала экспэртам шматлікіх польскіх і эўрапейскіх установаў і арганізацый. Была міністрам працы і сацыяльнай палітыкі ў 2005-2007. У 2007 стала дэпутатам Сэйму са сьпісу Права і справядлівасьці, у студзені 2010 была выбрана старшынёй парлямэнцкага клюбу гэтай партыі.
Пшэмыслаў Гасеўскі (Przemyslaw Gosiewski)
Нарадзіўся ў 1964 у Слупску. Закончыў юрыдычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту, на якім выкладчыкам быў Лех Качынскі. Сваю палітычную кар’еру зьвязаў з братамі Качыньскімі, якім дапамагаў арганізаваць як іх першую партыю, так і Права і справядлівасьць. Пачынаючы з 2001 тройчы абіраўся дэпутатам у Сэйм. Быў міністрам і намесьнікам прэм’ер-міністра ва ўрадзе Яраслава Качынскага ў 2006-2007. Жанаты, пакінуў трое дзяцей.
Зьбігнеў Васэрман (Zbigniew Wassermann)
Нарадзіўся ў 1949 у Кракаве. Закончыў юрыдычны факультэт Ягелёнскага ўнівэрсытэту, пасьля ўнівэрсытэту доўгі час працаваў пракурорам. Пачынаючы з 2001, тройчы выбіраўся дэпутатам у Сэйм ад Права і справядлівасьці. Быў міністрам-каардынатарам спэцслужбаў у 2005-2007 у двух урадавых кабінэтах.
Сэбаст'ян Карпінюк (Sebastian Karpiniuk)
Нарадзіўся ў 1972 у Калобжэгу. Закончыў юрыдычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту. У 2005 і 2007 абіраўся паслом ад Грамадзянскай плятформы.
Ізабэла Яруга-Навацка (Izabela Jaruga-Nowacka)
Нарадзілася ў 1950 у Гданьску. Закончыла факультэт этнаграфіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. У камуністычнай Польшчы не належала да ніякіх палітычных арганізацый, была актывісткай жаночага руху. Першы раз была выбраная дэпутатам у Сэйм ад Уніі працы, партыі левага накірунку, у 1993. Потым выбіралася дэпутатам яшчэ тройчы, у 2001, 2005 і 2007 з выбарчых сьпісаў левых. Была міністрам сацыяльнай палітыкі ў 2004-2005.
Аляксандра Натальлі-Сьвят (Aleksandra Natalli Świat)
Нарадзілася ў 1959 у Абарніках-Сьлёнскіх. Закончыла Эканамічную акадэмію ва Ўроцлаве. Выбіралася дэпутаткай у Сэйм ад партыі "Права і справядлівасьць" двойчы, у 2005 і 2007. Была вядучым фінансавым экспэртам "Права і справядлівасьці" і намесьніцай старшыні партыі з 2008.
Аркадыюш Рыбіцкі (Arkadiusz Rybicki)
Нарадзіўся ў 1953 у Гдыні. Закончыў гістарычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту. Дзейнічаў у "Салідарнасьці", пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча ў сьнежні 1981 быў інтэрнаваны. Выбіраўся дэпутатам у Сэйм ад "Грамадзянскай плятформы" ў 2005 і 2007.
Ялянта Шыманак-Дэраш (Jolanta Szymanek-Deresz)
Нарадзілася ў 1954 у мястэчку Пшэдбуж у цэнтральнай Польшчы. Закончыла юрыдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1979-1990 належала да Польскай аб’яднанай рабочай партыі. У 2005 і 2007 выбіралася дэпутаткай у Сэйм са сьпісу левых дэмакратаў.
Веслаў Вода (Wiesław Woda)
Нарадзіўся ў 1946 у вёсцы Палесьніца ў Малапольскім ваяводзтве. Закончыў Сельскагаспадарчую акадэмію ў Кракаве. Пяць разоў выбіраўся дэпутатам у Сэйм ад сялянскай партыі, першы раз у чэрвені 1989 у часткова дэмакратычных парлямэнцкіх выбарах.
Эдвард Войтас (Edward Wojtas)
Нарадзіўся ў 1955 у вёсцы Вулька Маджэёва ў Мазавецкім ваяводзтве. Закончыў эканамічны факультэт Унівэрсытэту імя М. Кюры-Складоўскай у Любліне. Стаў дэпутатам Сэйму ў 2007 са сьпісу Сялянскай партыі.
Яніна Фэтліньска (Janina Fetlińska)
Нарадзілася ў 1952 у вёсцы Тулігловы ў Падкарпацкім ваяводзтве. Закончыла Мэдычную акадэмію ў Любліне. У 2005 і 2007 выбіралася ў Сэнат са сьпісу "Права і справядлівасьці".
Станіслаў Заянц (Stanisław Zając)
Нарадзіўся ў 1949 ў вёсцы Сьвянцаны ў падкарпацкім ваяводзтве. Закончыў юрыдычны факультэт Ягелёнскага ўнівэрсытэту. Чатыры разы выбіраўся дэпутатам у Сэйм посткамуністычнай Польшчы, у 2007 стаў сэнатарам са сьпісу "Права і справядлівасьці".
Тадэвуш Плоскі (Tadeusz Płoski)
Нарадзіўся ў 1956 у Лідзбарку-Варміньскім. Біскуп Рыма-каталіцкай царквы, дывізійны генэрал. У 2004 быў назначаны палявым ардынарыем Польскага войска.
Мірон Хадакоўскі (Miron Chodakowski)
Нарадзіўся ў 1957 у Беластоку. Архіяпіскап Праваслаўнай царквы ў Польшчы, брыгадны генэрал. У 1998 быў назначаны палявым праваслаўным ардынарыем Польскага войска.
Адам Пільх (Adam Pilch)
Нарадзіўся ў 1965 у Вісьле. Лютэранскі сьвятар, намесьнік палявога біскупа лютэранаў-эвангелікаў.
Ян Асіньскі (Jan Osiński)
Нарадзіўся ў 1975 у Міхаве ў Люблінскім ваяводзтве. Рыма-каталіцкі сьвятар.
Роман Інджэйчык (Roman Indrzejczyk)
Нарадзіўся ў 1931 у мястэчку Жыхлін у цэнтральнай Польшчы. Рыма-каталіцкі сьвятар, капэлян прэзыдэнта Леха Качынскага.
Браніслаў Гастомскі (Bronisław Gostomski)
Нарадзіўся ў 1948 у Серпцы. Рыма-каталіцкі сьвятар, пробашч парафіі ў Лёндане.
Юзэф Ёнец (Józef Joniec)
Нарадзіўся ў 1959. Рыма-каталіцкі манах.
Зьдзіслаў Круль (Zdzisław Król)
Нарадзіўся ў 1935. Рыма-каталіцкі сьвятар, капэлян Фэдэрацыі Катыньскіх сем’яў — польскай недзяржаўнай арганізацыі, якая гуртуе сем’і польскіх афіцэраў, расстраляных карнымі савецкімі органамі ў Катыні і іншых мясцовасьцях у 1940.
Анджэй Квасьнік (Andrzej Kwaśnik)
Нарадзіўся ў 1956. Рыма-каталіцкі сьвятар, капэлян Фэдэрацыі Катыньскіх сем’яў.
Браніслаў Квяткоўскі (Bronisław Kwiatkowski)
Нарадзіўся ў 1950. "Трохзоркавы" генэрал (generał broni), камандуючы апэрацыйнымі сіламі Польскага Войска.
Анджэй Бласік (Andrzej Błasik)
Нарадзіўся ў 1962. "Чатырохзоркавы" генэрал, камандуючы паветранымі сіламі Польскага Войска.
Тадэвуш Бук (Tadeusz Buk)
Нарадзіўся ў 1960. Дывізійны, "дзьвюхзоркавы" генэрал (generał dywizji), камандуючы сухапутнымі войскамі.
Уладзімеж Патасіньскі (Włodzimierz Potasiński)
Нарадзіўся ў 1956. Дывізійны, "дзьвюхзоркавы" генэрал (generał dywizji), камандуючы спэцыяльнымі сіламі.
Анджэй Карвэта (Andrzej Karweta)
Нарадзіўся ў 1958. Віцэ-адмірал, камандуючы ваенна-марскім флётам.
Казімеж Гілярскі (Kazimierz Gilarski)
Нарадзіўся ў 1950. Брыгадны, "адназоркавы" генэрал (generał brygady), камандуючы варшаўскім гарнізонам.
Тадэвуш Лютаборскі (Tadeusz Lutoborski) — нар. 1926.
Стэфан Мэляк (Stefan Melak) — нар. 1946.
Станіслаў Мікэ (Stanisław Mikke) — нар. 1947.
Браніслава Аравец-Лёфлер (Bronisława Orawiec-Loffler) — нар. 1929.
Катажына Піскорска (Katarzyna Piskorska) — нар. 1937.
Анджэй Сар’юш-Сконпскі (Andrzej Sariusz-Skąpski) — нар. 1937, старшыня Фэдэрацыі Катыньскіх сем’яў.
Войцех Сэвэрын (Wojciech Seweryn) — нар. 1939.
Лешак Сольскі (Leszek Solski) — нар. 1935.
Тэрэса Валеўска-Пшыялкоўска (Teresa Walewska-Przyjałkowska) — нар. 1939.
Габрыела Зых (Gabriela Zych) — нар. 1941.
Эва Банкоўска (Ewa Bąkowska) — нар. 1962.
Анна Марыя Бароўска (Anna Maria Borowska) — нар. 1928.
Барташ Бароўскі (Bartosz Borowski) — нар. 1978.
Эдвард Духноўскі (Edward Duchnowski) — нар. 1930.
Бажэна Мамантовіч-Лоек (Bożena Mamontowicz-Łojek) — нар. 1937.
Яанна Агацка-Індэцка (Joanna Agacka-Indecka) — нар. 1964.
Чэслаў Цывіньскі (Czesław Cywiński) — нар. 1926.
Зьбігнеў Дэмбскі (Zbigniew Dębski) — нар. 1922.
Катажына Дарачыньска (Katarzyna Doraczyńska) — нар. 1978.
Аляксандар Фэдаровіч (Aleksander Fedorowicz) — нар. 1971.
Дарыюш Янкоўскі (Dariusz Jankowski) — нар. 1955.
Станіслаў Наленч-Камарніцкі (Stanisław Nałęcz-Komornicki) — нар. 1924.
Войцех Любіньскі (Wojciech Lubiński) — нар. 1969.
Барбара Маміньска (Barbara Mamińska) — нар. 1957.
Яніна Натусевіч-Мірэр (Janina Natusiewicz-Mirer) — нар. 1955.
Рышард Румянак (Ryszard Rumianek) — нар. 1947.
Ізабэла Тамашэўска (Izabela Tomaszewska) — нар. 1955.
Януш Закшэньскі (Janusz Zakrzeński) — нар. 1936.
Яраслаў Флёрчак (Jarosław Florczak) — 41 год.
Дарыюш Міхалоўскі (Dariusz Michałowski) — 35 год.
Павал Янэчак (Paweł Janeczek) — 37 год.
Пётар Носэк (Piotr Nosek) — 35 год.
Артур Француз (Artur Francuz) — 39 год.
Павал Краеўскі (Paweł Krajewski) — 35 год.
Яцэк Суруўка (Jacek Surówka) — 36 год.
Марэк Улерык (Marek Uleryk) — 35 год.
Агнешка Пагрудка-Вэнцлавак (Agnieszka Pogródka-Węcławek) — 35 год.
Аркадыюш Пратасюк (Arkadiusz Protasiuk) — 36 год, капітан. Першы пілёт самалёта падчас трагічнага палёту.
Робэрт Гжыўна (Robert Grzywna) — 36 год, маёр. Камандзір экіпажу.
Артур Зентэк (Artur Ziętek) — 29 год, паручнік. Навігатар палёту.
Анджэй Міхаляк (Andrzej Michalak) — 36 год. Мэханік самалёта.
Барбара Марыя Мацейчык (Barbara Maria Maciejczyk) — 29 год. Стуардэса.
Наталія Марыя Янушка (Natalia Maria Januszko) — 23 гады. Стуардэса.
Юстына Манюшка (Justyna Moniuszko) — 25 год. Стуардэса.

Прадстаўнікі цэркваў:

Прадстаўнікі ўзброеных сілаў:

Прадстаўнікі Фэдэрацыі Катыньскіх сем’яў і іншых арганізацый:
Тадэвуш Лютаборскі (Tadeusz Lutoborski) — нар. 1926.
Стэфан Мэляк (Stefan Melak) — нар. 1946.
Станіслаў Мікэ (Stanisław Mikke) — нар. 1947.
Браніслава Аравец-Лёфлер (Bronisława Orawiec-Loffler) — нар. 1929.
Катажына Піскорска (Katarzyna Piskorska) — нар. 1937.
Анджэй Сар’юш-Сконпскі (Andrzej Sariusz-Skąpski) — нар. 1937, старшыня Фэдэрацыі Катыньскіх сем’яў.
Войцех Сэвэрын (Wojciech Seweryn) — нар. 1939.
Лешак Сольскі (Leszek Solski) — нар. 1935.
Тэрэса Валеўска-Пшыялкоўска (Teresa Walewska-Przyjałkowska) — нар. 1939.
Габрыела Зых (Gabriela Zych) — нар. 1941.
Эва Банкоўска (Ewa Bąkowska) — нар. 1962.
Анна Марыя Бароўска (Anna Maria Borowska) — нар. 1928.
Барташ Бароўскі (Bartosz Borowski) — нар. 1978.
Эдвард Духноўскі (Edward Duchnowski) — нар. 1930.
Бажэна Мамантовіч-Лоек (Bożena Mamontowicz-Łojek) — нар. 1937.
Суправаджальныя асобы:
Яанна Агацка-Індэцка (Joanna Agacka-Indecka) — нар. 1964.
Чэслаў Цывіньскі (Czesław Cywiński) — нар. 1926.
Зьбігнеў Дэмбскі (Zbigniew Dębski) — нар. 1922.
Катажына Дарачыньска (Katarzyna Doraczyńska) — нар. 1978.
Аляксандар Фэдаровіч (Aleksander Fedorowicz) — нар. 1971.
Дарыюш Янкоўскі (Dariusz Jankowski) — нар. 1955.
Станіслаў Наленч-Камарніцкі (Stanisław Nałęcz-Komornicki) — нар. 1924.
Войцех Любіньскі (Wojciech Lubiński) — нар. 1969.
Барбара Маміньска (Barbara Mamińska) — нар. 1957.
Яніна Натусевіч-Мірэр (Janina Natusiewicz-Mirer) — нар. 1955.
Рышард Румянак (Ryszard Rumianek) — нар. 1947.
Ізабэла Тамашэўска (Izabela Tomaszewska) — нар. 1955.
Януш Закшэньскі (Janusz Zakrzeński) — нар. 1936.
Прэзыдэнцкая ахова:
Яраслаў Флёрчак (Jarosław Florczak) — 41 год.
Дарыюш Міхалоўскі (Dariusz Michałowski) — 35 год.
Павал Янэчак (Paweł Janeczek) — 37 год.
Пётар Носэк (Piotr Nosek) — 35 год.
Артур Француз (Artur Francuz) — 39 год.
Павал Краеўскі (Paweł Krajewski) — 35 год.
Яцэк Суруўка (Jacek Surówka) — 36 год.
Марэк Улерык (Marek Uleryk) — 35 год.
Агнешка Пагрудка-Вэнцлавак (Agnieszka Pogródka-Węcławek) — 35 год.
Экіпаж самалёта: