«Першы раз зь Лехам Качыньскім я сустрэўся яшчэ да таго, як ён стаў міністрам юстыцыі ў польскім урадзе. Ён быў проста палітык. Для мяне ён адзін зь дзеячоў той легендарнай салідарнасьці, якая прынесла незалежнасьць краінам Цэнтральнай Эўропы, у тым ліку і Беларусі.
Гэта быў вельмі добры юрыст, выдатны спэцыяліст у галіне працоўнага права.
Частка сям’і братоў Качыньскіх паходзіць зь Беларусі, з Баранавічаў. Таму для Леха Качыньскага беларуская тэма была вельмі блізкая і вельмі важная. Ён па магчымасьці ўсё рабіў, каб дапамагаць незалежнаму беларускаму грамадзтву. Ён не саромеўся вельмі дакладных акрэсьленьняў сёньняшняй беларускай сытуацыі. Можа, ён часам выказваўся непаліткарэктна, але ён выказваўся так, як ён думаў».