Аляксандар Лукашэнка, які зьяўляецца кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту, выступіў з рэзкай крытыкай беларускіх спартоўцаў.
Аляксандр Лукашэнка ня бачыць адпаведнай аддачы ад увагі дзяржавы да спорту і росту фінансаваньня гэтай галіны, піша "Інтэрфакс".
"Скажу шчыра, мяне турбуе, што пры такой увазе да спорту ў нашай краіне, пры ўсё нарастаючых укладах фінансавых сродкаў у гэтую галіну, часам нават ва ўрон іншым, мы не атрымліваем адпаведнай аддачы", -- заявіў А. Лукашэнка, адкрываючы ў пятніцу ў Менску Алімпійскі сход.