У Першамайскі РАУС Вольга Карач трапіла разам з мужам Алегам Баршчэўскім, рэдактарам газэты «Витебский курьер».
В.Карач зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты Віцебскага гарадзкога і абласнога саветаў.
Міліцыянты сказалі, што хочуць дагледзець машыну, у якой ехалі Вольга Карач і Алег Баршчэўскі. У аўтамабілі знайшлі 31 асобнік газэты "Витебский курьер", прычым рознага часу выданьня, а таксама некалькі нумароў незарэгістраванай газэты “Наш дом” і брашур, выдадзеных грамадзкай кампаніяй “Наш дом”, якой кіруе Вольга Карач.
Дапытвалі затрыманых з 12-й да 3-й гадзіны начы. Урэшце на Алега Баршчэўскага, уладальніка машыны, у якой знаходзілася друкаваная прадукцыя, склалі пратакол за незаконны яе распаўсюд. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што пратакол будзе перададзены ў суд, і суддзя прызначыць дату працэсу.