Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі. Размова ідзе пра маладых беларускіх жанчын, якіх вывозілі ў бардэлі Ізраілю.
Памежнікі не ўдакладняюць, колькі дакладна дзяўчат сталі ахвярамі злачыннага гандлю. Паведамляецца, што вярбоўкай жанчын у Беларусі займаўся грамадзянін Беларусі.
Другі арганізатар каналу мае падвойнае грамадзянства — расейскае і ізраільскае.
На пачатку тыдня абодвух затрымалі ў менскім аэрапорце. Супраць іх распачатая крымінальная справа.
Паведамляецца, што некаторыя ахвяры гандлю людзьмі, якія раней апынуліся ў Ізраілі, ужо вярнуліся дадому. Лёсам астатніх займаюцца праваахоўныя органы Ізраілю.