МЗС Беларусі выступіў з кароткім камэнтаром адносна падзеяў у Кіргізстане.
"У Рэспубліцы Беларусь устрывожаныя разьвіцьцём падзеяў у сяброўскай нам краіне — Кіргіскай Рэспубліцы, дзе ў апошнія дні адбываюцца сутыкненьні, вынікам якіх сталі чалавечыя ахвяры.
Перакананыя, што вулічнае супрацьстаяньне ня можа быць сродкам вырашэньня ўзьнікаючых праблем", — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.
Менск заклікаў бакі кіргіскага канфлікту ўстрымацца ад далейшага гвалту, аднавіць палітычную стабільнасьць у грамадзтве і прадэманстраваць гатоўнасьць да ўрэгуляваньня ўсіх пытаньняў у рамках прававога поля.