Алесь Зарэмбюк балятуецца ў Гарадзенскі абласны савет у Малышчынскай акрузе № 8. Сакратар акруговай выбарчай камісіі Дыяна Парамонік праз тэлефон папрасіла яго сёньня прынесьці агітацыйныя матэрыялы. Іх трэба пачытаць, бо раптам ён напіша штось «ня тое», патлумачыла яна.
Кандыдат у дэпутаты ў адказ падкрэсьліў, што такое патрабаваньне «састарэла», у выбарчае заканадаўства ўнесьлі праўкі і цяпер ня трэба зацьвярджаць тэксты ўлётак у старшыні камісіі. Дзіўна, што сакратар акруговай выбарчай пра гэта ня ведала, кажа ён.
Алесь Зарэмбюк — рэгіянальны каардынатар руху «За свабоду» на Гарадзеншчыне.
Алесь Зарэмбюк — рэгіянальны каардынатар руху «За свабоду» на Гарадзеншчыне.