Напярэдадні выбараў ў мясцовыя саветы зь Беларускага мэталюргічнага заводу ў Жлобіне звольнена намесьніца генэральнага дырэктара ў пытаньнях ідэалёгіі Надзея Гаркуша. Прычым, звольнена без магчымасьці працаўладкавацца на родным прадпрыемстве.
Як лічыць былы супрацоўнік заводу, актывіст АГП Марат Афанасьеў, звальненьне галоўнага ідэоляга, хутчэй за ўсё, зьяўляецца адгалоскам «паляўнічай справы», «трафэем» якой стаў і генэральны дырэктар Андрыянаў. Калектыў ведаў, чым займаўся кіраўнік і ягоныя бліжэйшыя памагатыя. Заводзкія ж ідэолягі цьвердзілі адваротнае.
У Жлобіне мяркуюць, што да колішняга прызначэньня спадарыні Гаркушы на пасаду ідэоляга БМЗ спрычыніўся яе зямляк, былы галоўны кантралёр краіны Анатоль Тозік. Пагаворваюць, што зь ягоным братам Надзея вучылася ў адной клясе Мормальскай школы.
На БМЗ Надзея Гаркуша, настаўніца па адукацыі, доўгі час працавала ў жыльлёвай камісіі, у аддзеле кадраў, пакуль не атрымала «хлебную» пасаду. Усякае іншадумства ў асяродку мэталюргаў старанна вынішчалася.
Мяркуецца, што вольную пасаду галоўнага ідэоляга зойме цяперашні дырэктар хакейнага клюбу «Мэталюрг» Уладзімер Фларызяк.